Темы

У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

1 лютага ў Магілёве адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, удзел у якім могуць узяць вучні з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У лютым крэатоны таксама будуць арганізаваныя ў Гомелі і Гродне. 

Крэатон пад назвай «Першыя ідэі: інклюзія» пройдзе ў магілёўскім бізнес-цэнтры «Атрыум» (вул. Першамайская, 57) 1 лютага з 11:00 да 15:00. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць  іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.  

Папярэдні крэатон для старшакласнікаў 18 студзеня сабраў ў Віцебску каля 130 удзельнікаў для абмеркавання праектаў у музейнай справе, дызайне і архітэктуры. Гэтым разам у Магілёве школьнікам прапануюць пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.  

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі  відэаролікаў  з  выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй. 

Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона,  прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай  супольнасці адзначыць  лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў. 

Адмыслова да воркшопа 1 лютага арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» рыхтуюць трэці эпізод беларускамоўнага падкаста, гаворка ў якім пойдзе пра паняцце інклюзіі і дзейнасць у гэтым кірунку ў Беларусі. У архіве папярэдніх выпускаў можна даведацца пра прамоўніцкае майстэрства і культурніцкія праекты ў тэатральнай сферы. Прысвечаны інклюзіўным пытанням эпізод выйдзе на наступным тыдні. 

Новыя выпускі падкаста з’явяцца і напярэдадні крэатона «Першыя ідэі: тэхналогіі», які адбудзецца 15 лютага ў Гродне, а таксама  «Першыя ідэі: экалогія» 29 лютага ў Гомелі. 

«Першыя» – гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. 

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.  

Больш падрабязнай інфармацыі -на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by

Кантактная асоба: Павел Салаўёў, камунікацыйнае агенцтва ARS  Communications +375 29 649 52 53 | sp@ars.by 

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем