Темы

У клопатах пра будучую сяўбу

У клопатах  пра будучую сяўбу

Нягледзячы на незімовае надвор’е, клопаты ў работнікаў сельскай гаспадаркі для гэтай пары традыцыйныя — падрыхтоўка да веснавой сяўбы тэхнікі, насення. І тое, і другое, па словах начальніка вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктара Садоўскага, — на пастаянным кантролі.

Ачыстка насення яравой збажыны практычна завершана. Усе гаспадаркі паставілі пробы ў інспекцыю па насенневодстве, каранціну і ахове раслін для праверкі насення на кандыцыйнасць у адпаведнасці з нормамі дзяржстандарту.

Што да тэхнікі, то ўся яна: пасяўная, кормаўборачная і зернеўборачная, як паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, пастаўлена на захаванне. Тая, дзе выяўлены паломкі, актыўна рамантуецца. У гаспадарках распрацаваны графікі рамонту, складзены дэфектовачныя акты, створаны рамонтныя звенні, распрацавана акордна-прэміяльная сістэма аплаты працы работнікаў. Лю­дзей для правядзення рамонтных работ дастаткова. “Да 1 сакавіка, як тое і патрабуецца, машынна-трактарны парк, які мае быць задзейнічаны ў веснавых палявых работах, будзе падрыхтаваны”, — адзначыў Аляксандр Каўранін.

Тэхнікі ў раёне, па яго словах, дастаткова для своечасовага правядзення палявых работ. Добрым падспоркам з’яўляецца новая. У мінулым годзе ёй папоўніліся машынна-трактарныя паркі такіх сельгасарганізацый, як філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “Неўскі-Агра”. Да таго ж, на базе Бабруйскага мясакамбіната створаны механізаваны атрад (у вобласці — тры), у чыіх мэтах — аказваць дапамогу гаспадаркам, якія маюць у гэтым патрэбу. У складзе атрада — 2 кормаўборачныя камбайны, розных відаў трактары, а таксама штат людзей, якія іх абслугоўваюць.

На гэты час з лепшага боку ў плане правядзення рамонтных работ адзначаны СВК “Гігант”, філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чыр­воны харчавік” і “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.


Спецыялісты ўпраў­лення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама працу­юць над раённым планам правядзення веснавой пасяўной кампаніі. У цесным супрацоўніцтве з сельгас­арганізацыямі распрацоўваюць структуру пасеваў. У апошняй, як запэўнілі, — плануюцца прыкметныя змены, выкліканыя ў тым ліку і пераменамі клімату. У прыватнасці, павелічэнне плошчы пад кукурузу на зерне (прыкладна на 1 тысячу гектараў) і змяншэнне пад авёс і ячмень.


Гэтай парой працягваюцца назапашванне і вывазка на палі арганікі, набываюцца мінеральныя ўгнаенні для падкормкі азімых і веснавой сяўбы. Азотныя (КАС), парадкам 5 тысяч тон у фізічнай вазе (прыкладна трэць ад патрэбы), паступяць ва ўсе сельгасарганізацыі за кошт крэдытавання холдзінга “Аграмашсервіс”, з адтэрміноўкай плацяжу да жніўня. У СВК “Гігант” і філіяле “Варатынь” набываюць азот таксама і самастойна: за ўласныя і крэдытныя сродкі.


На запытанне аб стане азімых культур на гэтую пару — неўласцівае надвор’е прымушае турбавацца — Віктар Садоўскі заўважыў, што пакуль падстаў для хвалявання няма.

— Нельга сказаць, што цяперашняе надвор’е — пагроза для азімых. Расліны, па нашых назіраннях, не пашко­джаны, яны — у стадыі загартоўкі, перабудовы на зімовы лад. Звычайна такі перыяд доўжыцца 10-15 дзён, а сёлета зацягнуўся. Калі цяперашняе надвор’е паступова пяройдзе ў традыцыйна зімовае: са снегам і маразамі, то нічога надзвычайнага не здарыцца, ураджай будзе, — адзначыў спецыяліст.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Актуально

Установлена личность пострадавшего в “Крокус Сити Холле” белоруса, его состояние крайне тяжелое

23 марта 2024