Темы

У аснове вытворчасці малака — чалавечы фактар

У аснове вытворчасці малака — чалавечы фактар

Што б хто ні казаў, а асноўны ўплывовы фактар, ад якога залежаць вынікі работы ў жывёлагадоўлі, — чалавечы. Назірала гэта і па дзяцінстве-юнацтве — вытворчыя паказчыкі матулі-перадавіка амаль заўжды пераўзыходзілі іншых. І цяпер, падчас наведвання жывёлаводчых аб’ектаў, размоў з кадрамі ўсіх узроўняў ды і апошняга галіновага семінару-нарады з удзелам загадчыкаў малочна-таварных ферм, комплексаў, зааветспецыялістаў сельгас­арганізацый, які прайшоў на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ў мінулы аўторак.

Скажаце — перабольшваю? Магчыма. Але не ведаць кіраўніку малочнага аб’екта вынікаў работы за год, калі на календары другая палова студзеня, значыць — не аналізаваць сітуацыю, не выпраўляць хібы, не імкнуцца палепшыць справы. Не кажучы ўжо пра пагарджэнне (пры ўсёй магчымасці не пагарджаць) тэхналагічнымі патрабаваннямі да вытворчага працэсу. Ачы­шчаць фільтрам, прызначаным для сырадою, не цёплае, як таго патрабуе тэхналогія, а халоднае малако; не прапаноўваць рагулям пасля ацёлу неабходны раствор для аднаўлення арганізму пры тым, што ўсё неабходнае для гэтага маецца; не рассартоўваць дойны статак па перыядах і не мець індывідуальнага падыходу да рацыёнаў кармлення жывёлы — гэта толькі невялікі пералік выяўленых парушэнняў, якія на МТФ не павінны рабіць: дзеля нарошчвання вытворчасці і продажу малака, паляпшэння дабрабыту гаспадаркі і калектыву. Між тым па выніках 2019 года, як было многімі адзначана, дапушчана зніжэнне па ўсіх вытворчых паказчыках.

— Сутнасць у тым, што пераважная частка нормаў, якія не выконваюцца, — не патрабуе дадатковых грашовых унёскаў, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў. — Дастаткова добрай арганізацыі вытворчага працэсу і кантролю за ім з боку тых, на каго ўскладзены гэтыя абавязкі, і зацікаўленасці ў выніках работы спецыялістаў галіны.

Небеспадстаўнасць вышэй сказанага аргументавалася фактамі. Завастраючы ўвагу на праблемах аднаўлення статку ў радзе сельгасарганізацый, начальнік Бабруйскага філіялу Магілёўскага племпрадпрыемства Раіса Кавалёва прывяла ў прыклад МТФ в. Доўгі Клін “Варатыні”, дзе дзякуючы намаганням тэхніка-асемянатара Сяргея Архіпенкі за два гады ўдалося значна павялічыць выхад цялят на 100 галоў кароў (з 70 да 102).

Практычная частка прайшла на малочна-таварным комп­лексе гаспадаркі, дзе ўдзельнікам семінару прадэманстравалі прыгатаваную кормасумясь для рагуль розных фаз. Была заакцэнтавана ўвага на відавой паслядоўнасці загрузкі корму, што таксама ўплывае на аб’ёмы малака. У прыватнасці на тым, што канцэнтраваны корм варта загружаць толькі пасля грубага, апошні — таксама ў вызначанай паслядоўнасці. На неабходнасці строгага падыходу да графіка кармлення жывёлы.

Пасля абмеркавання гэтых і іншых актуальных пытанняў галіны Аляксандр Кісялёў яшчэ раз заклікаў прысутных быць дырыжорамі на сваіх вытворчых аб’ектах — зада­ваць тон рабоце, дамагацца ад кіраўнікоў гаспадарак рашэння пытанняў іх кампетэнцыі, кіравацца ў рабоце станоўчым прыкладам калег, у прыватнасці — філіяла “Варатынь”, дзе праходзіла мерапрыемства.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Республиканский субботник проходит в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Большая сделка с США, война на Ближнем Востоке и будущее Беларуси. Подробности интервью Лукашенко RT

18 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 18 апреля в Могилевской области: ожидаются благоприятные климатические условия для работы на свежем воздухе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует. О принятии решения Совета ЕЭК о маркировке отдельных видов кондитерских изделий в потребительской упаковке средствами идентификации

17 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Им предстоит защищать Родину

17 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем