Темы

Пётр ПЕЧАНЬ: «У аснове поспеху — напружаная праца зацікаўленых людзей»

Пётр ПЕЧАНЬ: «У аснове поспеху — напружаная праца зацікаўленых людзей»

Жыхар Вялікіх Бортнікаў Пётр Аркадзьевіч Печань 6 студзеня адзначыў 70-ты дзень нараджэння. Колішні начальнік вытворчага ўчастка №1 СВК “Гігант” — адзін з тых, хто не любіць гаварыць пра свае заслугі. За апошняе не лічыць і шматгадовы — болей за 40 год, стаж у гаспадарцы. Маўляў, былі здароўе ды ахвота, вось і працаваў.

Затое як узмацняецца сіла ягонага голасу, калі размова заходзіць пра адказнасць калектыву за агульную хлебаробскую справу, служэнне кожнага гаспадарцы і зямлі. І тады, калі ўсяго сябе прысвячаў сельгаспрадпрыемству — ад раніцы да позняга вечара знаходзіўся на працоўным пасту, і цяпер, калі гады работы ў калгасе засталіся прыемным успамінкам пра бурлівую, насычаную вытворчымі дасягненнямі і цікавымі справамі маладосць, мой суразмоўца ўпэўнены — поспехі не прыходзяць неўзабаве. Яны — напружаная праца людзей, у чыіх характарах сумлен­насць, працавітасць, адказнасць, неабыякавасць і прага прынесці карысць прадпрыемству і калектыву, зрабіць як мага болей і як мага лепш. Сам ён заўсёды да гэтага імкнуўся, з такім настроем і намерам штораніцы заступаў на працоўнае месца.

…Нарадзіўся герой аповеду ў 1950 годзе на Кіраўшчыне, у в. Чарэбамір. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Жыліцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, які паспяхова скончыў у 1970 годзе. На першае працоўнае месца быў размеркаваны ў адзін з калгасаў Быхаўскага раёна. Праўда, надоўга там не затрымаўся: быў прызваны ў армію, службу нёс у групе савецкіх вой­скаў у Германіі. Пасля арміі — так наканаваў лёс — звязаў сваё жыццё з Бабруйшчынай, калгасам “Гігант”, дзе адпрацаваў з 1972 па 2014 год. У Вялікіх Бортніках Пётр Печань сустрэў і спадарожніцу жыцця Людмілу Мікалаеўну (была сакратаром Бортнікаўскага сельсавета), тут нарадзіліся іх дзеці — сын і дачка.

Уся працоўная дзейнасць Пятра Печаня звязана з вытворчым участкам №1 в. Вялікія Бортнікі. Плошча ў 2 200 гектараў пашні, якую абслугоўваў, — што асобны калгас! Пры гэтым участак заўсёды значыўся ў лідарах не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Штогод атрымліваў высокія ўраджаі зерня: ад 30-40 цэнтнераў з гектара ў 70-я гады да 60-80 — у пазнейшыя. Участак заўсёды радаваў бульбай. Пётр Арка­дзьевіч падыходзіў да яе вырошчвання выключна ў адпаведнасці з тэхналогіяй. Гэтак жа і да захавання клубняў. Да таго як пабудаваць сучаснае бульба­сховішча, калгас штогод занатоўваў каля 5 тысяч тон клубняў у бурты. Прычым, амаль усе работы паляводы выконвалі ўручную.

Старшыня калгаса «Гігант» М.П. Левакоў уручае Пятру Аркадзьевічу
ўзнагароду на Свяце ўраджаю, 1988 г.

Пятру Аркадзьевічу не трэба было нагадваць пра пачатак тых ці іншых сельскагаспадарчых работ і тым болей кантраляваць іх выкананне. Сам сачыў за парой і рупіўся пра вынік. Як з усмешкай заўважае галоўны аграном СВК “Гігант” Уладзімір Залужны, Пётр Аркадзьевіч заўжды “падганяў” агранамічную службу, кіраўніцтва гаспадаркі з забеспячэннем яго ўчастка неабходнымі запчасткамі да тэхнікі, размяшчэннем культур у севазвароце. Астатняе: куды вывозіць арганіку, калі сеяць, касіць, убіраць — вызначаў асабіста, без нагадвання і падказкі. Арганізаваныя ім работы на ўчастку праводзіліся заўсёды якасна, своечасова.

Герой аповеду ўмеў адстойваць сваё меркаванне. Прыкладна на трэцім го­дзе працы ў “Гіганце”, як згадвае, у калгас на пачатку вясны завітала 2-гі сакратар Бабруйскага райкама партыі Ефрасіння Грыбоўская. Крыху збочыўшы з дарогі на адно з палёў участка, узяла ў рукі зямлю і стала ўшчуваць, што тут запозніліся з сяўбой. Печань адвёў яе далей у поле, падняў камель, сціснуў і кінуў — той нават не трэснуў. “У такую зямлю я сеяць не буду, — катэгарычна заявіў ён. — А калі глеба сапраўды падыдзе, пасею якасна і ў тэрмін”. Так і сталася. І такіх прыкладаў, калі ў інтарэсах гаспадаркі даводзілася адстойваць сваю пазіцыю, на працоўным шляху суразмоўцы было нямала.

Старшыня калгаса «Гігант» А.А.Сакун узнагароджвае П.А. Печаня
на Свяце ўраджаю, 1976 г.

На тое, што Пётр Арка­дзьевіч быў выдатным арганізатарам, неабыякавым, зацікаўленым у поспехах калектыву чалавекам, указвае і той факт, што ў 1988 годзе ўчастку №1 калгаса “Гігант” уручылі сцяг (абласны) “Пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва ў сельскай гаспадарцы”, які дагэтуль захоўваецца ў брыгадным доме СВК. Не кажучы ўжо пра тое, што ўчастак літаральна штогод выходзіў у пераможцы калгаснага і раённага спаборніцтваў. У ліку высокіх узнагарод — медаль «За працоўную адзнаку» (1986 год), медалі ВДНГ СССР: залаты, 3 срэбраных, 1 бронзавы, а таксама вялікая колькасць дыпломаў і грамат калгаса, раёна, вобласці.

За гады работы Пётр Печань выгадаваў цэлую кагорту механізатараў, паляводаў, якія і цяпер удзячныя настаўніку за атрыманыя веды і чалавечны — строгі, але справядлівы — падыход да іх. “Будучы кіраўніком патрабавальным, Пётр Аркадзьевіч у той жа час умеў знайсці падыход да кожнага чалавека, раскрыць яго патэнцыял, задаць настрой на працу”, — гаворыць пра колішняга калегу галоўны інжынер СВК І.А. Міхалёнак.

Пётр Аркадзьевіч (справа) і адзін з перадавых вадзіцеляў «Гіганта»
Эдуард Уладзіміравіч Бурак

Па словах Мікалая Сакуна, былога намесніка старшыні калгаса і, на той час, сакратара партарганізацыі гаспадаркі, герой аповеду быў не толькі выдатным працаўніком-арганізатарам, але і актывістам грамадскага жыцця калектыву. Штогод абіраўся членам праўлення, удзельнічаў ва ўсіх мерапрыемствах, у тым ліку спартыўных. У 80-я гады па ініцыятыве калгаса “Гігант” і на базе гаспадаркі (у в. Бірча меўся спартыўны зал, у Вялікіх Бортніках — футбольнае поле і цір) праводзіліся спартакіяды па 8-мі відах спорту як сярод раённых гаспадарак, так і ўнутрыкалгасныя. Пётр Аркадзьевіч быў сапраўдным натхняльнікам сваёй каманды. І сам прымаў удзел у спаборніцтвах па валейболе і гіравым спорце. У апошнім каманда вытворчага ўчастка №1 заўжды выхо­дзіла ў пераможцы.

Пётр Аркадзьевіч з зяцем і ўнукам

…Час ідзе. Ужо болей за пяцігодку Пётр Аркадзьевіч на заслужаным адпачынку. Але працу на зямлі, цяпер ужо на асабістым участку, няўхільна працягвае — у ліку нямногіх вяскоўцаў даглядае карову, трымае свіней, птушку. Вядзе актыўны лад жыцця і гэтак жа, як у гады працы, радуецца поспехам сваёй гаспадаркі.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву сям’і Печань.

Последние новости

В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024