Темы

Не толькі нарадзіць, але і выхаваць

Не толькі нарадзіць, але і выхаваць

Як бы тое не хацелася чуць нам, дарослым, але віна за ўчыненае дзіцяці злачынства — найперш на нас, дарослых. Не пагаварылі, не пацікавіліся, не прапанавалі, не параілі, не падтрымалі, не пракантралявалі. Ды і шмат іншых “бяздзеянняў”, на якія не хапіла часу, не знайшлося грошай, якім не прыдалі значэння і ўвагі.

Увесь жах ад сваіх жа абыякавасці і непрадбачанасці адкрываецца звычайна толькі тады, калі зло ўчынена, і даводзіцца пры­няць (не пагадзіцца), што яго выканаўца — тваё дзіця, такое роднае, дабразычлівае, спагадлівае. І нават калі інкрымінуемыя непаўналетняму дзеянні не нясуць грамадству вялікай небяспекі, а злачынства праз год станоўчых паводзін будзе скасавана — страчаныя магчымасці ад таго, што аднойчы не падумаў і аступіўся, мала каго не закрануць.

Па выніках 2019 года, у параўнанні з папярэднім, у раёне адзначаны рост (з 1-го да 3-х) падлеткавай злачыннасці. Крадзеж і 2 хуліганствы ўчынены 4 падлеткамі. З іх адно хуліганскае дзеянне — непаўналетнім у нецвярозым стане, яшчэ адно — групай асоб. Таксама следчым камітэтам праводзіцца раследаванне па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах падлетка па арт. 328 ч. 3 КК РБ (распаўсюджанне наркотыкаў). Аналагічна папярэдняму году тры злачынствы ўчынены непаўналетнімі да дасягнення ўзросту крымінальнай адказнасці.

Пра гэта, а таксама пра работу камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў дзецьмі да 18-гадовага ўзросту — і будзе нашая гаворка з намеснікам старшыні камісіі Наталляй Праташчык.

— Наталля Вячаславаўна, якое злачынства ўчынілі раённыя дзеці “групай асоб”? Ад аднаго выразу становіцца няўтульна…

— Бавячы час на чыгуначнай станцыі, стрыечныя браты ў мэтах, як потым патлумачылі, прыцягнуць увагу дзяўчат, якія там знаходзіліся, не задумваючыся аб наступствах сваіх дзеянняў, пашкодзілі (разбілі) ліхтары. Адзін хлопец — вучань раённай установы адукацыі, характарызуецца па месцы жыхарства і вучобы станоўча, з законам да гэтага праблем не меў. Другі — навучэнец аднаго з бабруйскіх каледжаў, раней ужо быў заўважаны ў супрацьпраўных дзеяннях. Магчыма, менавіта ягоны ўплыў адлюстраваўся на паводзінах сваяка, які на судзе нават не змог уцямна патлумачыць, чаму адважыўся на такое.

— Якія наступствы гэтай справы?

— Непаўналетні атрымаў судзі­масць. І хоць не быў накіраваны ў спецустанову для адбыцця пакарання (прынесеная шкода не нясе небяспекі для грамадства) — “пячатка”, якую атрымаў, у далейшым можа нагадаць пра сябе. Сёння маецца агульная электронная база, дзе адлюстраваны ўсе “стасункі” чалавека з законам. Пры наступным правапарушэнні, нават адміністрацыйнага характару, знятая судзімасць можа негатыўна паўплываць на прыняцце рашэння па новай справе. Плюс да гэтага бацькам прыйшлося заплаціць чыгунцы за пабітыя ліхтары. З боку як нашай камісіі,так і школы наладжана індывідуальна-прафілактычная работа з непаўналетнім.

— А якое хуліганства ўчыніў нецвярозы падлетак?

— Гэты непаўналетні якраз-такі быў у полі зроку органаў прафілактыкі: неаднойчы прысутнічаў на нашых камісіях, з ім праводзілася прафілактычная работа як у адным, так і другім каледжах (да паўналецця месца вучобы мяняў). Пры гэтым маці не ўхілялася кантактаваць з зацікаўленымі службамі. З хлопцам займаліся па праграме комп­лекснай рэабілітацыі для непаўналетніх (асоб, якія стаяць на ўліку ў наркалагічным дыспансеры за неаднаразовае знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах). Праўда, станоўчых вывадаў для сябе малады чалавек не зрабіў, і добрага выніку прафілактычная работа не дала — на час вучобы ў каледжы камісіяй г. Бабруйска было прынята рашэнне накіраваць яго ў лячэбна-прафілактычную ўстанову закрытага тыпу. Але ж рашэнне гэта выканана не было: пашкадаваўшы сына і паспадзяваўшыся на абяцанак не ўжываць алкаголь, маці забрала яго на заробкі ў Расію. Крок гэта быў, як аказалася, не самы лепшы. Праблему сям’я не вырашыла: юнак працягваў сябраваць з алкаголем. І, прыехаўшы ў сакавіку на Бабруйшчыну ў водпуск, зноўку трапіў у п’яную справу — нанёс цялесныя пашкоджанні пажылому грамадзяніну — якая скончылася накіраваннем яго ў спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову.

— То бок, наступствы нявырашанай своечасова праблемы амаль прадказальныя?

— Так. І маці юнака пасля шкадавала, што ў свой час адмовілася ад больш радыкальных мер па яго ратаванні: можна было пазбегнуць судзімасці і, галоўнае, — раней дапамагчы сыну справіцца з праблемай. Але ж яна і тут зрабіла, як кажуць, немагчымае. Гэта той выпадак, калі бацькі, калі ўжо ўпусцілі дзіця, змагаюцца за яго да апошняга. Ананімна закадзіравала ў прыватнай медустанове (дзяржаўныя за гэта не бяруцца па прычыне непрадказальных наступстваў у дзіцяці).

І, калі да паўналецця хлопца заставалася ўсяго некалькі месяцаў, падала апеляцыйную скаргу на рашэнне раённага суда ў Магілёўскі абласны суд. Вышэйшы орган рашэнне мясцовага пакінуў у сіле.

— I зноў жа — засталася судзі­масць?

— Так. Пра гэта і шкадавала маці, калі наракала на сваё ўхіленне ад
своечасовага вырашэння праблемы.

— Ці частая гэта мера — накіраванне непаўналетняга ў лячэбна-выхаваўчую ўстанову і ці відавочны яе станоўчы вынік?

— Мера ў дачыненні непаўналетніх нашага раёна, дзякуй богу, рэдкая. Раней былі рашэнні ва ўстановы вучэбна-выхаваўчыя (за неаднаразовыя супрацьпраўныя дзеянні). Але якраз-такі ў гэтым годзе было два рашэнні ў лячэбна-выхаваўчую — за злачынствы ў стане алкагольнага ап’янення. Па адным з іх, як ужо было сказана, юнак ухіліўся ад адбыцця такой меры пакарання, па другім — знаходзіцца там з кастрычніка і будзе вызвалены па дасягненні паўналецця. Так што гаварыць пра вынік пакуль рана — жыццё пакажа. Пры гэтым хочацца спадзявацца, што і для маладога чалавека, які нясе пакаранне, і для іншых, хто менавіта такім чынам імкнецца зацвердзіцца ў жыцці, гэткая адносна жорст­кая мера стане урокам. І далейшы лёс гэтыя грамадзяне будуць будаваць у адпаведнасці з законам, паводле прынцыпаў чалавечай маралі.

— Як рэагуе камісія і іншыя зацікаўленыя службы на злачынствы, учыненыя дзецьмі, чый узрост не дасягнуў 14 год, а значыць, не дазваляе несці пакаранне за крымінал?

— Такіх злачынстваў у нас тры, як і ў папярэднім годзе. І ўсе чацвёра дзяцей, якія іх здзейснілі, — са шматдзетных сем’яў. З іх трое раней былі прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. З імі праводзілася прафілактычная работа.

— Усе дзеці са шматдзетных сем’яў. Ці значыць гэта, што існуе паралель паміж шматдзетнасцю і недагледжанасцю тых, каму далі жыццё?

— Як бы ні хацелася гэта прызна­ваць, але ад статыстыкі не ўхілішся. Падстава для высновы, што ў кагорце злачынцаў дзеці аказваюцца з-за бацькоўскага недагляду, найперш у тым, што правапарушэнні малалетнія грамадзяне ўчынілі ў час, калі павінны былі знаходзіцца дома, калі і бацькі ўжо не на працы. Значыць — не наладзілі адпаведны рэжым дзіцяці, не пракант­ралявалі яго выкананне. А дзеці за адсутнасцю з імі размоў — выхаванне ж найперш ідзе ад сям’і — не прывыклі задавацца пытаннем, што ёсць добра, а што дрэнна. І як вынік — пабітыя вокны ў аднавяскоўцаў, пашкоджаная агароджа летніка… Пры гэтым пакарання асаблівага падлеткі не панеслі. З-за малалецтва вынесена пастанова аб адмаўленні ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. На бацькоў за пагарджэнне абавязкаў па выхаванні нашчадкаў накладваецца адміністрацыйнае пакаранне, у тым лiку штраф.

— А калі дзіцё прафілактыцы не паддаецца, працягвае быць “героем” супрацьпраўных учынкаў?

— Калі прафілактычная работа эфекту не дае, выносіцца пастанова аб накіраванні падлетка ў спецыяльную школу. На гэты час адзін наш вучань працягвае там знаходзіцца, другі ў верасні вярнуўся, і мы аказалі яму садзеянне ва ўладкаванні на вучобу і пражыванне ў Жыліцкім каледжы. Спадзяюся, што ў хлопца ўсё добра: інфармацыі пра адваротнае ў нашу камісію не паступала.

— Наталля Вячаславаўна, доўжацца навагоднія канікулы. З чым хацелі б звярнуцца да непаўналетніх і іх бацькоў?

— З заклікам абдумваць свае паво­дзіны. Дзецям памятаць пра адказнасць, якая чакае за супрацьпраўныя ўчынкі, дарослым — пра адказнасць па выхаванні дзяцей. І не грашовую, а маральную, наступствы для дзіцяці ад яго амаральных дзеянняў. Як мінімум — згубленыя прафесійныя магчымасці, як максімум — скалечаны лёс. Не заставайцеся абыякавымі, калі дзеці выказваюць жаданне да кіравання транспартным сродкам без права на тое. Будзьце дзецям сябрамі, цікаўцеся іх жыццём, расказвайце пра перавагу быць правапаслухмяным, клапаціцеся пра нашчадкаў і сваё шчаслівае “заўтра”.

Размаўляла Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара. Фота да матэрыялу носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024