Темы

Найбольшыя аб’ёмы малака — у «Варатыні», найвышэйшыя ўдоі на карову — у «Харчавіку-Агра»

Найбольшыя аб’ёмы  малака — у «Варатыні»,  найвышэйшыя ўдоі  на карову — у «Харчавіку-Агра»

У раённых сельгасарганізацыях у мінулым годзе надаілі 30 250 тон малака або 100,7% да папярэдняга года. Прадалі — 26 з паловай тысяч тон ці 100,9% да мінулагодняга ўзроўню. Таварнасць малака павялічылі на 0,26 працэнтныя пункты, яна склала 87,5%. За год на карову ў сярэднім па раёне надаілі 3460 кг — на 37 кг болей, чым у 2018-м. Калі аналіза­ваць у разрэзе гаспадарак, то найвялікшыя аб’ёмы надоенага і рэалізаванага за год малака — у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (надоена 7258,6 т або 126% да папярэдняга года, прададзена 6657 т (+130,6%)).

У гаспадарцы другі па велічыні паказчык таварнасці сыравіны — 91,7%, і ўдою на карову ў год — 5256 (+1001 кг) кг.

Высокай ацэнкі заслугоўваюць жывёлаводы філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, дзе паказчык удою на карову ў год дасягнуў 6-цітысячнага рубяжу, пераўзыйшоўшы мінулагодні на 434 кг. Вытворчасць малака ў гаспадарцы склала 3450 т або 108% да папярэдняга года. Таварнасць — 92,3% — найвышэйшая ў раёне.

Болей чым у 2018 годзе на карову ў год надаілі малака і ў ААТ “Неўскі-Агра” — 3193 кг (+540 кг). У іншых сельгасарганізацыях удоі знізілі, найбольш прыкметна — у філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі КХП”, на карову за год тут надоена 3771 кг.

Каб павялічыць вытвор­часць малака, у раёне вядзецца немалая работа па нарошчванні пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, маецца станоўчая дынаміка ў гэтым плане. На 1 студзеня пагалоўе буйной рагатай жывёлы вызначана лічбай 25 071, што на 1054 галавы болей, чым на пачатку папярэдняга года.

— Планы па вытворчасці малака на сёлетні год паставілі амбіцыйныя, адзначыў Аляксандр Кісялёў, — дасягнуць тэмпу росту ў 125 працэнтаў. Заданні, у тым ліку памесячныя, сельгасарганізацыям даведзены, у калектывах абмеркаваны. Студзеньскае заданне “разбіта” па днях, яго выкананне кожны дзень аналізуем, неадкладна рэагуем на праблемныя сітуацыі, прымаем адпаведныя меры па іх вырашэнні. У гэтыя дні сутачная вытворчасць малака ў раёне складае 110% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Травянога корму для бесперабойнага забеспячэння ім жывёлы ў раёне дастаткова, вядзецца работа па набыцці шротаў, канцэнтраваных кармоў. Шмат увагі надаецца рабоце з навацельнымі каровамі. Словам, працуем і разлічваем на добры вынік, — паведаміў ён.

Сярод станоўчых момантаў галіны ў адыйшоўшым годзе, як было адзначана, — набыццё двух кормараздатчыкаў (у гэтым годзе плануецца купіць яшчэ 5) для прыгатавання кормасумясі. Апошнія прыдбалі за ўласныя сродкі ААТ “Неўскі-Агра” і філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП”. Сярод адмоўнага — недахоп у асобных гаспадарках кадраў спецыялістаў, у тым ліку галоўных, што разам з іншым замінае там рэалізацыі пастаўленых задач.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем