Темы

На свята да дзетак

На свята да дзетак

Як і штогод, цудоўнае навагодняе свята ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” падаравалі прыёмнай сям’і Святланы і Аляксандра Рак з пасёлка Глуша работнікі Цэнтра творчасці раёна і шматлікія госці.

Першыя наладзілі для хлопчыкаў і дзяўчынак цікавую забаўляльную праграму — з Дзедам Марозам, Снягуркаю, іншымі казачнымі персанажамі. Вадзілі з дзецьмі карагоды, гулялі ў гульні, давалі ім зразумець, што дабрыня — вялікая сіла, а добрыя ўчынкі вяртаюцца тым жа.

Госці ж, акрамя цёплых пажаданняў, уручылі падарункі, дзякуючы якім жыццё дзяцей стане яшчэ больш утульным, цікавым, разнастайным і, вядома ж, прыемна-салодкім. Падарункам ад Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта стаў камп’ютарны стол і цукеркавыя наборы кожнаму дзіцяці.

Ад ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” — 9 камп’ютарных крэслаў і таксама салодкасці. Дзякуючы ТАА “Бабруйскі цяплічны камбінат” у дзетак з’явіліся новыя лыжы. Аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама паклапаціўся пра кухонную тэхніку, дзякуючы якой працэс прыгатавання страў стане больш камфортным, а таксама кухонныя прыналежнасці. Усё гэта разам з пажаданнямі цяпла і поспехаў сям’і перадала начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Баркоўская.

З салодкімі падарункамі ў госці да землякоў завітаў дэпутат Бабруйскага райсавета дэпутатаў Васіль Амялюсік. Цукеркавымі наборамі павіншавала дзяцей старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Любоў Шушлянікава. Цэнтр творчасці сумесна з раённай арганізацыяй “БРПА” ў межах акцыі “Цуды на Ражство” падаравалі хлопчыкам і дзяўчынкам цацкі і настольныя гульні.  

Варта адзначыць, што для стварэння святочнай атмасферы нямала парупіліся і самі члены сям’і Рак. Іх намаганнямі расквеціліся гірляндамі елачкі ў двары, па-навагодняму ўрачыста зазіхацелі шматлікія пакоі дома і, вядома ж, галоўны атрыбут свята — лясная прыгажуня. Дзеці загадзя падрыхтавалі і наперабой расказвалі Дзеду Марозу вершы, спявалі песні, радаваліся падарункам. На развітанне кожнаму з гасцей уручылі прыгатаваныя ўласнаручна сувеніры.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем