Темы

Малако там, дзе да яго імкнуцца

Малако там, дзе да яго імкнуцца

Адзін з найбольш паспяховых аб’ектаў малочнай вытворчасці раёна — МТФ №1 філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. За снежань ад каровы ў дзень тут узялі ў сярэднім без малога па 17 кг малака. Выключна ўсё яго прадалі гатункам экстра пры тлустасці 3,99%. У цэлым за 2019 год на рагулю надаілі па 5 550 кг, што вышэй мінулагодняга паказчыка, і ўпэўнена рухаюцца наперад.

Чым абумоўлены высокія вытворчыя паказчыкі? На гэтае пытанне загадчык малочна-таварнай фермы Ф.В. Козыраў адказвае літаральна сходу — адпавядаючым кормам, доглядам, тэхналагічна-вывераным падыходам да працэсу даення жывёлы і натуральным імкненнем людзей да добрага заробку, паляпшэння сямейнага дабрабыту.

Працу на ферме з прывязным утрыманнем кароў мала назваць нялёгкай. Шматлікія ручныя працэсы патрабуюць ад работніка фізічнай вытрымкі і загартаванасці.

— Адной толькі вады колькі даводзіцца прынесці! — расказ­вае Фёдар Васільевіч. — Кароўка ж дае высокаякаснае малако, і задача даяркі — у такім выглядзе “данесці” яго да халадзільніка, паставіць на перапрацоўку. А для гэтага — трэба мыць і мыць, ні на крок не адступаючы ад тэхналогіі.

І дзяўчаты, як ветліва называе аператараў машыннага даення загадчык, стараюцца на сумленне. Ды калі б якая і захацела адыйсці ад правілаў, іншыя (усміхаецца) не дадуць: колькасць надоенага малака залічваецца аператарам індывідуальна, залежыць ад шэрагу фактараў, у тым ліку раздоенасці рагуль, а вось паказчыкі якасці і тлустасці, якія таксама ўплываюць на заробак, — агульныя. Знізіць адна даярка — грашовыя страты панясе ўвесь калектыў.

— А пастараліся — выканалі месячнае заданне па вытворчасці малака, прадалі яго гатункам экстра і высокай тлустасці — атрымалі 30%-ную надбаўку да заробку, — працягвае знаёміць з няхітрай бухгалтэрыяй кіраўнік фермы. — Людзі бачаць, што аддача ёсць, — за добрую працу доб­ра плацяць — і стараюцца на сумленне.

Гэты фактар, а найперш тое, што работнікі на ферме падабраліся адказныя ды працавітыя, і дае магчымасць калектыву дасягаць высокіх вынікаў, быць у ліку найбольш паспяховых у раёне.

Дойны статак МТФ №1 наліч­вае 419 галоў, якія размешчаны ў двух хлявах (усяго хлявоў 5), падзелены на 8 груп. За кожнай даяркай замацавана прыкладна па 55 рагуль. Абслугоўваюць жывёлу 9 аператараў машыннага даення, у тым ліку адна падменная: Таццяна Аляксандраўна Мінкевіч, Вольга Вячаславаўна Барадзіна-Косарава, Святлана Леанідаўна Оргіш, Ірына Леанідаўна Аўрамчык, Алена Віктараўна Усцінава, Валянціна Васільеўна Фісюк, Ганна Пятроўна Капусціна, Наталля Віктараўна Цэдрык і Алена Аляксееўна Новікава. Колішняя перадавая даярка Таццяна Васільеўна Бабкова з некаторага часу працуе ўлікоўшчыцай малака.

Ветурач Аляксандр Штыблер і аператар машыннага даення Ірына Аўрамчык

У кожным хляве — па два даглядчыкі. Гэтыя абавязкі замацаваны за Віктарам Віктаравічам і Уладзімірам Віктаравічам Прыкотамі, Леанідам Фядотавічам Івановым, Арсенціем Піліпавічам Захаравым. На ферме маецца слесар па даільным абсталяванні — Сяргей Уладзіміравіч Койпіш. Болей за 20 год сумленнай нялёгкай працы на рахунку слесара па гноевыдаленні Віктара Фёдаравіча Койпіша, дзякуючы якому ў вытворчым працэсе не здараецца надзвычайшчыны.

Калі даяркі заступаюць на працоўнае месца прыкладна ў шэсць гадзін, то даглядчыкі — у чатыры: да дойкі жывёла павінна быць накормлена. Жанчыны найперш рыхтуюць абсталяванне, носяць, як раней адзначалася, цёплую ваду для апрацоўкі вымені. Пасля непасрэдна дойкі выпускаюць статак на двухчасовую прагулку. Самі ж на працягу гэтага часу прыводзяць у парадак вытворчае абсталяванне. Мужчыны займаюцца ачысткай стойлаў, падсыпкай апілкаў, сартуюць корм. Пасля прагулкі рагуль зноўку прывяз­ваюць і толькі потым разыхо­дзяцца па дамах.

Жывёлаводы за нарыхтоўкай падсцёлу для рагуль:
Ула­дзімір Прыкота, Віктар Прыкота, Леанід Іваноў, Арсенцій Захараў

Наступны прыход на ферму а 17 гадзіне. І пачынаецца ўсё той жа кругаварот работ.

— Людзі стараюцца працаваць добра, бо імкнуцца атрымаць станоўчы вынік, а гэта ў рабоце галоўнае, — заўважае Фёдар Васільевіч. — Дзякуй богу, атрымліваецца. Даведзены план штомесяца выконваем. Таму ёсць і настрой на працу.

На малочна-таварнай ферме №1 працуюць сем’ямі. Прозвішчамі Койпіш, Прыкота тут нікога не здзівіш.

— Увогуле, трэба разумець, што праца ў жывёлагадоўлі — калектыўная. І яе вынік залежыць ад сумлення і працавітасці кожнага, пачынаючы ад мяне да вартаўнікоў, — зазначае Фёдар Козыраў. — Тут унёсак і жывёлаводаў, якія працуюць у іншых хлявах: з сухастойнымі каровамі, на вырошчванні цялушак, у прафілакторыі для маладняку, дзе закладваецца аснова будучага малака. Цялятак да 3-хмесячнага ўзросту (іх 78) даглядаюць вопытны жывёлавод Кацярына Уладзіміраўна Прыкота з дачкой Святланай Віктараўнай Русаковай.

Кацярына Прыкота з дачкой Святланай Русаковай

Без сумнення, вялікая адказнасць за вынікі калектыўнай працы — на спецыялістах галіны. Сам факт, што тэхнікам-асемянатарам на МТФ працуе Раіса Гоманава, дае зразумець, што з гэтым бокам вытворчага працэсу на ферме ўсё нармальна. Пра Раісу Рыгораўну — шматразовага пераможцу не толькі раённага, але і абласнога конкурсаў прафесійнага майстэрства — можна расказваць (і мы неаднойчы расказвалі) бясконца. “Мала таго, што выдатны спецыяліст, але і чалавек высокіх маральных прынцыпаў,— кажуць пра яе ў філіяле. — Працаголік па жыцці, якая не можа адносіцца да даручанага недоб­расумленна”. Разлічваюць на МТФ і на нядаўна заступіўшага да абавязкаў ветэрынарнага ўрача.

Малако там, дзе да яго імкнуцца, — рэзюмуюць на ферме. Пры гэтым заўважаюць, што не ўсё залежыць выключна ад работнікаў — важнай складаючай з’яўляецца корм. Тры гады як у філіяле функцыянуе ўласны камбікормавы завод. Таму праблем з канцэнт­ратамі, прычым, добрай якасці, на працягу года не ўзнікае.

— Калі да такога ўзроўню давядзецца падцягнуць і грубасочную групу кармоў, то будзем мець яшчэ большыя надоі, — падсумоўвае нашу размову Фёдар Васільевіч.

Здача-прыёмка дзяжурства вартаўнікамі
Сяргеем марціновічам і Генадзем Парахневічам

Што да якасці малака, то сакрэт гэтага на ферме добра ведаюць. Дый загадчык, як сам кажа, не стамляецца нагад­ваць работнікам пра тое, што за малако ў краме людзі плацяць грошы, і задача калектыву — пастаўляць яго на перапрацоўку высокаякасным.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу — аператары машыннага даення: Святлана Оргіш, Ганна Капусціна, Наталля Цэдрык, Вольга Барадзіна, Алена Новікава, Валянціна Фесюк, Ірына Аўрамчык, Таццяна Мінкевіч і Фёдар Козыраў.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем