Темы

Удзячныя за любую дапамогу і падтрымку

Удзячныя за любую дапамогу і падтрымку

Менавіта з пераліку імёнаў тых, каму б хацела выказаць словы падзякі і прызнання за неабыякавасць і чалавеч­насць — словам і справай аказаную падтрымку Бабруйскай раённай арганізацыі ГА “Беларус­кае таварыства інвалідаў”, пачала размову ў нядаўнюю сустрэчу старшыня арганізацыі Любоў Іосіфаўна Шушлянікава. А вось каму дакладна падзяку і за якую падтрымку — у нашым з ёй інтэрв’ю.

— Любоў Іосіфаўна, з часу нашай сустрэчы ў сценах вашай установы мінуў роўна год. За гэты час, напэўна, шмат што адбылося, змянілася, а выгляд вашай пабудовы дык дак­ладна?

— Так, сёлета мы працягнулі добраўпарадкаванне будыніны, цяпер ужо звонку — пашпаклявалі і пафарбавалі сцены, усталявалі лаўкі для адпачынку, адрамантавалі гаспадарчую прыбудову. Усё гэта з дапамогай членаў і валанцёраў арганізацыі, прос­та добрых людзей, якія ўмеюць спачуваць. Да прыкладу, дошкі на прыбудову прапанаваў Сіманян Сяргей Міхайлавіч: у чалавека яны засталіся пасля будаўнічых работ, а для нас — вялікая дапамога. Шчырае дзякуй яму за гэта. Адзін з прадпрымальнікаў падзяліўся шыферам, а накрыць ім дах узяўся член нашай арганізацыі Шатц Фёдар Тэадоравіч (маладога чалавека засталі ў старшыні) з Кісялевічаў — незаменны мой памочнік.

Словы падзякі хачу выказаць гандлё­вай кампаніі “Еўраапт”, якая да дня Перамогі аказала спонсарскай дапамогі на 300 рублёў. На гэтыя грошы магазін у Кісялевічах вылучыў нам прадукты да святочнага стала, і мы наладзілі для членаў арганізацыі цікавую і змястоўную сустрэчу ля нашай пабудовы — прысутнічала звыш 30 чалавек інвалідаў з раённых “пярвічак” і бабруйчане. І такі ж дзякуй вайскоўцам мясцовай часці за смачна згатаваную салдацкую кашу ў гэты дзень. Ансамб­лю “Чапурушачкі” раённага цэнтра культуры і ўсім, хто парадаваў людзей з абмежаванымі магчымасцямі цудоўнай канцэртнай праграмай. Мерапрыемства гэтае нашым членам надзвычай спадабалася, пакінула ў кожнага станоўчыя ўражанні. Зноў жа — дзякуем кампаніі “АазісГруп”, якая штогод да святочных дат з гатоўнасцю прапаноўвае нам сокі, Баб­руйскаму мясакамбінату — за каўбасныя вырабы.

Асобна выказваем словы ўдзячнасці Бурачэўскаму Васілю Мікалаевічу, дырэктару ТАА “ВЕАМ”, за вылучаную гародніну. Нам былі адведзены ўчасткі, дзе з дапамогай шматлікіх валанцёраў мы цалкам забяспечылі ўсіх членаў арганізацыі цыбуляй, морквай, буракамі, капустай. Бульбы паўтары тоны вылучыў дырэктар сялянскай-фермерскай гаспадаркі “Ляскі”, што ў Брожы, Бялько Міхаіл Аляксандравіч — яму вялікі дзякуй. Хачу выказаць прызнанне дырэктару ПУП “Белгандальптушка” Прышчэпе Дзянісу Мікалаевічу, які штогод знаходзіць магчымасць падтрымаць арганізацыю.

Нарыхтоўка капусты на полі ААТ «ВЕАМ»

— Абавязкова перададзім вашыя падзякі. Але ж зусім хутка — Міжнародны дзень інвалідаў. Да яго арганізацыя рыхтуецца?

— Абавязкова. 3-га снежня ў пас. Туголіца ладзім мерапрыемства ў межах гэтага дня, куды збяруцца прадстаўнікі нашых “пярвічак”. І хацелася б парадаваць людзей не толькі канцэртам, але і аказаць матэрыяльную падтрымку. Сродкаў ад членскіх узносаў на гэтыя мэты, вядома ж, не хапае, таму звяртаемся за дапамогай. Абяцанне дапамагчы, чым могуць, ужо атрымалі ад старшыні Бабруйскай асацыяцыі прамыслоўцаў Бачарашвілі Тэймураза Мікалаевіча, кіраўніцтва ААТ “Бабруйскі КХП”. На “Бабруйскмалако” запыт даслалі — чакаем адказу. “Дамачай” ніколі не адмаўляе — сваю прадукцыю абавязкова перадае інвалідам. Але ёсць арганізацыі, якія нам адмаўляюць. За гэта не крыўдуем, бо мы ж не патрабуем, а просім па магчымасці. Многія нашы інваліды не могуць перамяшчацца, ёсць “ляжачыя”, і любая дапамога ім, любое наведванне хоць з невялічкім гасцінцам, вядома ж, радуе людзей, разбаўляе аднастайнасць іх жыцця, напаўняе станоўчымі эмоцыямі.

У час раздачы спонсарскай дапамогі

— Часта ладзіце “выязныя” святы?

— Па магчымасці. Вось нядаўна у двух членаў Туголіцкай “пярвічкі” былі юбілейныя даты — 85-годдзе. Наведаліся да пажылых людзей дамоў, павіншавалі ўласнаручна змайстраванымі паштоўкамі, уручылі падаруначкі. Дырэктар мясцовага СДК Наталля Уладзіміраўна Дарафеева з выхаванцамі наладзілі юбілярам канцэрты. Днямі павіншавалі члена арганізацыі, якому споўнілася 84 гады. У мяне ёсць папка, дзе памесячна пазначаны дні народзінаў членаў арганізацыі, згодна з ёй і працуем. Калі сама не маю магчымасці наведацца ці патэлефанаваць, віншаванні перадаюць старшыні пярвічак, а ў канцы месяца перадаем невялічкія падарункі. Для людзей гэта вялікая радасць: на іх не забываюцца, асабіста ім удзяляюць увагу. Адчуваць клопат важна для кожнага чалавека, а для інваліда — тым болей.

Сустрэча ў Дзень Перамогі: Н.Ц. Зуб (Бортнікаўская «пярвічка») і І.А. Непагодзіна (Брожская «пярвічка»)

— Якімі яшчэ справамі і падзеямі запомніцца для арганізацыі адыхо­дзячы год?

— Паездкамі. Члены нашай арганізацыі пабывалі ў Прошчы (святая крыніца) у Асіповіцкім раёне, дзе ім правялі змястоўную экскурсію — расказалі пра гісторыю ўзнікнення Прошчы, звязаныя з ёй легенды і цуды. Такое вялікае ўражанне пакінула паездка — згадвалі на працягу ўсяго года. Напрыканцы кастрычніка дэлегацыя з прадстаўнікоў арганізацыі пабывала на свяце збору ўраджаю “Багач” на тэрыторыі Музея дрэва ў вёсцы Усохі на Клічаўшчыне. Зноў жа было шмат станоўчых эмоцый.

На экскурсіі ў Прошчы. Фотаздымак на памяць

— Раней, ведаю, арганізацыя аказ­вала дапамогу таксама і адзежай. Цяпер гэта практыкуеце?

— Практыкуем, але не так актыўна. Адзежа, хоць і не новая, але каштуе грошай. Каб прывезці яе з таго ж Мінс­ку, трэба наняць транспарт, а гэта зноў жа сродкі. З улікам таго, што апошнім часам кошт на адзежу вырас, мы на сваім савеце, па ўзгадненні з членамі арганізацыі, прынялі рашэнне накіраваць гэтыя грошы на прадуктовую падтрымку. Але ж да Новага года ўсё ж плануем набыць яшчэ і адзежы.

— Любоў Іосіфаўна, хто вашыя памочнікі — найбольш актыўныя члены арганізацыі і валанцёры?

— Іх нямала. Гэта і валанцёры-бухгалтары Ірына Анатольеўна Карамалікава, Вольга Барысаўна Якаўлева, памочнік па гаспадарчай часці Анатоль Віктаравіч Стрынатка. Даўно ў арганізацыі і заўсёды прыходзіць на дапамогу Аляксандр Іванавіч Кравец. Памочнік у будаўнічых ды іншых справах Уладзімір Рыгоравіч Грынь, член арганізацыі Фёдар Шатц, валанцёр Людміла Савіцкая і многія іншыя.

Ірына Карамалікава

— Колькі членаў налічвае раённая арганізацыя інвалідаў?

— Сёння гэта 732 чалавекі, з якіх 556 — дапенсійнага ўзросту і 2 — ва ўзросце да 18 год.

— Каб стаць членам вашай арганізацыі, інваліду дастаткова напісаць заяву?

— Напісаць заяву і зрабіць членскі ўнёсак — 5 рублёў на год. Пры жаданні можна зрабіць яшчэ і добраахвотны ўнёсак, часцей за ўсё таксама 5 рублёў. Гэта і ёсць наш бюджэт, таму, зразумела, мы ўдзячныя за любую дапамогу і падтрымку.

— Напярэдадні Дня інвалідаў што б хацелі пажадаць членам арганізацыі?

— І членам арганізацыі, і ўсім, хто нам дапамагае, жадаю галоўнага — здароўя. А яшчэ — аптымізму, любові, цеплыні і ўвагі родных, дабрабыту.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара і з архіву арганізацыі.(На фота да матэрыялу: члены раённай арганізацыі інвалідаў і валанцёры падчас нарыхтоўкі гародніны).

Последние новости

В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024
Актуально

Наведем порядок вместе! Завтра, 20 апреля, в Беларуси пройдет республиканский субботник

19 апреля 2024
Человек и природа

Сильные дожди со снегом и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024