Трактары яшчэ ў полі

Каляндарная зіма да апошняга літаральна дня не замінала не зусім звыклым для гэтай пары работам, у прыватнасці, падняццю зябліва — у раёне яго паднята болей за 70% ад патрэбы.

Між тым, у гаспадарках, дзе парадак спраў тэхналагічна вывераны і адшліфаваны, з гэтым клопатам ужо паквіталіся — вызвалілі ад дадатковага цяжару і без таго напружаную вясну. Апошняе датычыцца СВК “Гігант” і філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Больш за 90% паднята зябліва ў ААТ “Неўскі-Агра”, больш за 70% — у Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”.


Традыцыйна на парадку дня вывазка арганікі на палі. Па апошніх дадзеных, вывезена звыш 100 тыс. тон з 310 неабходных, у тым ліку 42 тыс. тон унесена ў глебу. У лідарах па вывазцы зноў жа “Харчавік-Агра” (каля 80%), “Гігант” — 55% ад патрэбы гаспадаркі (значна ўжо і ўнесена), філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 40%.


Працягваецца падрыхтоўка насення збажыны да яравой сяўбы. І калі ў цэлым па раёне паказчык ачышчанага складае 60% ад патрэбы, то ў радзе гаспадарак гэтую задачу вырашылі. Цалкам падрыхтаваны насенны матэрыял у “Гіганце”, “Харчавіку-Агра”, “Саўгасе Кісялевічы” і “Стасеўцы”, а таксама на “Птушкафабрыцы “Вішнёўка”.

Іншыя гэтую работу працягваюць, пастаўляючы пробы ў інспекцыю па насенняводству, каранціну і ахове раслін на адпавяданне патрабаванням дзяржстандарту.

Падрыхтоўка насення мнагалетнікаў — у асноўным ачыстка — ажыццяўляецца гаспадаркамі ў ААТ “Магілёўскае насенне траў”.


Актыўна вядзецца ў гэтыя дні і вапнаванне глебы даламітавай мукой. Работа гэтая выконваецца за кошт сродкаў дзяржбюджэту і да канца года павінна быць завершана.

У нашым раёне да вапнавання належыць 1500 гектараў, на 1200 з іх даламіт ужо ўнесены.

Алена КАРПЕНКА. Фото носит иллюстративный характер.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.