Темы

Хочаце атрымліваць вялікае малако? Наўпрост у «Харчавік-Агра»!

Хочаце атрымліваць вялікае малако? Наўпрост у «Харчавік-Агра»!

Паслухаць, падглядзець, параіцца… Ад пачатку года ў сярэднім на карову тут ужо надоена звыш 5 тысяч кг малака. З вялікай верагоднасцю да канца года ў гаспадарцы наблізяцца да 6-тысячнай мяжы. І гэта не ў суседняй Польшчы і нават не ў суседняй вобласці — у нашым раёне. Загадка? Надзвычайнасць? Ці што яшчэ? У адказ на гэтыя пытанні галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Міхаіл Бандарчук, з якім сустрэліся на малочна-таварнай ферме в. Савічы, дзе на прывязным утрыманні ў двух хлявах знаходзіцца 385 галоў дойнага статка (сярэдні ўдой на карову ў дзень — 14,0 кг), толькі ўсміхаецца. Аказваецца, усё нашмат прасцей, паддаецца логіцы і, каб пералічыць, пальцаў адной рукі дастаткова.

Першае і галоўнае, па словах Міхаіла Іванавіча, — кармленне. Корм рагулі атрымліваюць своечасова, якасны і кожная — сваю норму. Дзеля гэтага малочны статак на ферме, у кожным хляве, адсартаваны строга па фізіялагічных патрабаваннях — навацельныя каровы, другой фазы лактацыі, сухастойныя першага і другога перыядаў.

— Корм для сухастойных, у залежнасці ад перыядаў, розніцца, — адзначае заатэхнік. — Бліжэй да ацёлу кармленне узмацняем за кошт канцэнтратаў (на адну галаву — 4 кг). Словам, у пытаннях кармлення ніякай надзвычайшчыны, усё ў адпаведнасці з тэхналогіямі.

Перабоеў з канцэнтратамі, як мы даведаліся, у гаспадарцы няма. Для прыгатавання камбікармоў тут набылі ўласную устаноўку. З улікам таго што зерне выкарыстоўваюць выключна са свайго ўра­джаю (набываюць толькі дабаўкі), канцэнтраваны корм для дойнага статку абыходзіцца значна танней за той, што прапаноўвае рынак. На дзень нашага наведвання, у дзённую дойку (яна ў гаспадарцы трохразовая) на кармавым стале рагуль прысутнічала прыгатаваная паўнавартасная кормасумясь з сенажу і сіласу і ўсё тыя ж канцэнтраты: для навацельных — па 350 г на літр малака на 1 карову, для кароў у другой фазе лактацыі — па 250.

Другім важным фактарам, па словах Міхаіла Бандарчука, з’яўляецца арганізацыя вытворчасці. Яна ў “Харчавіку-Агра” бездакорна наладжана і праверана часам. І сам Міхаіл Іванавіч, і тым болей кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі — лю­дзі высокіх маральных прынцыпаў і адказнасці, таго ж патрабуюць ад кожнага ў калектыве. На падставе гэтых патрабаванняў да чалавека прымаюць кадравыя рашэнні і зладжанай камандай развіваюць сельгаспрадпрыемства.

На той жа ферме Савічы, што ні работнік, то, як кажа Міхаіл Бандарчук, незаменны. Цялятніца па дарошчванні маладняку Зоя Міхайлаўна Сіліч, да прыкладу, на працоўнае месца звычайна заступае раней вызначанага графікам часу. Не па просьбе ці пад прымусам — па ўласнай ініцыятыве. Разам са Станіславам Анатольевічам Шкрадзюком яны даглядаюць болей за 300 галоў цялят ад 3-х да 6-месяцаў. Трапяткія адносіны работнікаў да працы ды наяўнасць дастатковай колькасці неабходных камбікармоў даюць добры вынік — сярэднесутачныя прывагі маладняку складаюць 800-900 г. Такая ж патрабавальная да сябе аператар машыннага даення, таксама пенсійнага ўзросту, Ала Міхайлаўна Шурын, чые надоі традыцыйна найвышэйшыя па ферме — на гэты час ад каровы ў дзень бярэ амаль па 18 кг малака. Сумленна працуе аператарам машыннага даення Старушэнка Анжэла Валер’еўна (па МТФ Савічы мае другі па велічыні паказчык удою на карову ў дзень — звыш 14 кг). Тое ж можна сказаць пра іншых работнікаў.

За тым, каб вытворчы пра­цэс на жывёлагадоўчых аб’ектах гаспадаркі праходзіў без збоеў, безупынку сочаць і непасрэдна галоўны заатэхнік, іншыя спецыялісты галіны і, вядома ж, загадчыкі МТФ. На Савічах гэта Вольга Аляксанд­раўна Шкрадзюк. У пасадзе жанчына два гады, але за плячыма болей за 10 год аператарства і не адна перамога ў прафесійным спаборніцтве. Разумеючы, што дакладна садзейнічае добраму малаку, у чым патэнцыял надояў, Вольга Шкрадзюк упэўнена вядзе калектыў да новых працоўных дасягненняў.

Загадчыца фермы Вольга Шкрадзюк і галоўны заатэхнік Міхаіл Бандарчук

Першаступеннай лічаць у гаспадарцы работу па аднаўленні дойнага статка. Сёння ў гаспадарцы на 100 кароў прыходзіцца 156 цялушак і нецеляў. Гэта, па словах Бандарчука, нямала, але і не столькі, каб быць цалкам задаволеным. Тым болей што ў планах зарабляць грошы яшчэ і на нецелях — магчымасці для гэтага маюцца, а сродкі залішнімі не бываюць. Надзвычай сур’ёзна ставяцца да захавання маладняку — на гэта працуюць усе спецыялісты і работнікі галіны. У абодвух “малочных” хлявах МТФ маюцца хаткі для цялятак да трохмесячнага ўзросту, таксама ў гэтых мэтах пабудавалі гаспадарчым спосабам прафілакторый ці, як тут кажуць, летні лагер (уцеплены, каб жывёла знаходзілася і зімой). Што да першацёлак, то іх да трох месяцаў раздойваюць асобна, на ферме Цялуша, і толькі пасля далучаюць да асноўнага статка — на МТФ Савічы ці Ступяні.

За добрую працу, лічаць у гаспадарцы, патрэбны і добры заробак. Што б хто ні казаў, а матэрыяльны стымул для чалавека — значная матывацыя дасягаць большага, павяліч­ваць вытворчасць працы. Сярэдні заробак аператара машыннага даення на МТФ Савічы — 1000 рублёў і залежыць выключна ад асабістага ўнёску кожнага — колькасці і якасці атрыманай прадукцыі. А ўжо тое, зарабляць 800 руб­лёў ці звыш тысячы, на сумленні самога чалавека — ягонага ўмення і жадання знахо­дзіць падыход да жывёлы, тэхналагічна правільна яе да­іць і даглядаць.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
(На фота да матэрыялу: Ала Міхайлаўна Шурын, адна з лепшых аператараў машыннага даення МТФ в. Савічы).

Последние новости

Происшествия и безопасность

Достучаться до каждого: в Бобруйском районе прошли профилактические мероприятия МЧС

29 марта 2024
Общество

1 апреля истекают сроки представления деклараций и сведений о доходах физических лиц за 2023 год

29 марта 2024
Актуально

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024