Темы

Работнікі ААТ “Неўскі-Агра” адзначылі прафесійнае свята

Работнікі ААТ “Неўскі-Агра” адзначылі прафесійнае свята

17 лістапада прафесійнае свята адзначаюць работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. З гэтай нагоды ў сельгаспрадпрыемствах раёна праходзяць ўрачыстасці.

Так, механізатары і вадзіцелі, аператары машыннага даення і жывёлаводы, работнікі паляводчай брыгады, прадстаўнікі адміністрацыі ААТ “Неўскі-Агра” і ветэраны працы сабраліся сёння ў актавай зале Кавалёўскага сельскага Дома культуры на мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята — падвялі вынікі напрацаванага з пачатку года, уручылі ўзнагароды тым, чыя работа прызнана найбольш паспяховай, парадаваліся добрай песні.

Віншуючы калектыў са святам, выканаўчы дырэктар Аляксандр Атрохаў падзякаваў работнікам галіны за працу.

— Мы сёлета папрацавалі нядрэнна — значна прыбавілі па зерні збажыны, атрымалі добры ўраджай цукровых буракоў, кукурузнага зерня, болей, чым у мінулым годзе, надаілі малака. І ўсё гэта дзякуючы вашай працы і вашай руплівасці, — сказаў Аляксандр Атрохаў. — Але, каб рухацца наперад — а гэта нам проста неабходна, — планкі на наступны год ставім яшчэ болей высокія. І ўпэўнены — мы іх дасягнем.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем