Мы зрабілі гэта разам
Мерапрыемства на тэму “Незалежная і квітнеючая Беларусь — мы зрабілі гэта разам!” у межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” (школа актыўнага грамадзяніна) прайшло ў Міхалёўскім ВПК “Дз/сад-СШ”.
Удзел у ім прынялі вучні 8-11 класаў. Школьнікам былі прадэманстраваны відэафільмы па тэме. Разам з настаўнікамі яны абмеркавалі дасягненні Беларусі ў розных накірунках дзейнасці, найбольш маштабныя сацыяльна-значныя праекты. Вялі размову пра мэты ўстойлівага развіцця краіны, грамадзянскую пазіцыю, пра моладзевую палітыку ў Беларусі.
Алена КАРПЕНКА.