Гарбацэвіцкая школа адзначыла 150-годдзе
З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гарбацэвіцкая сярэдняя школа Бабруйскага раёна” ў суботу прайшла ўрачыстасць.
Павіншаваць калектыў, сустрэцца з любімымі настаўнікамі, пажадаць роднай школе поспехаў і вялікай будучыні сабраліся выпускнікі розных гадоў, ветэраны педагагічнай працы, бацькі сённяшніх навучэнцаў, прадстаўніцтва Бабруйскага райвыканкама — начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму Алена Баркоўская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач, а таксама старшыня мясцовага сельвыканкама Галіна Прыгара, в.а. дырэктара філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Міхаіл Барадзін і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксей Піскун з падарункамі.
(Болей падрабязна пра мерапрыемства чытайце ў бліжэйшым выпуску “раёнкі”).
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.