Темы

Дзмітрый БЯЗРУЧКІН: «Намераны развівацца ва ўсіх накірунках»

Дзмітрый БЯЗРУЧКІН: «Намераны развівацца ва ўсіх накірунках»

У нядзелю, 17 лістапада, у краіне адзначаць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. Прафесійнае свята людзей, чый штодзённы клопат — апрацоўваць зямлю, вырошчваць і збіраць ура­джай, забяспечваць краіну малаком, мясам, яйкамі і прадуктамі, з іх прыгатаванымі.

Сельскагаспадарчая галіна Бабруйскага раёна — гэта пяць адкрытых акцыянерных таварыстваў: “Неўскі-Агра”, “Міхалёўская Ніва”, “Стасеўка”, “Аграмашсервіс”, “Саўгас Кісялевічы”, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гігант”, філіялы “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП”, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”, а таксама болей за 4 дзясяткі сялянска-фермерскіх гаспадарак. У арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна занята каля 2000 чалавек. З улікам ветэранаў працы, членаў сямей сельгасработнікаў можна з упэўненасцю канстатаваць, што свята датычыцца пераважнай часткі раённага насельніцтва, практычна кожнага вясковага дома. У мэтах падсумаваць вынікі работы галіны з пачатку года, пачуць прафесійную ацэнку напрацаванага, пацікавіцца планамі развіцця раённага АПК на бліжэйшую перспектыву мы паразмаўлялі з начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Баб­руйскага райвыканкама Дзмітрыем Бязручкіным.

— Дзмітрый Віктаравіч, пра большую, чым у мінулым годзе, вагу раённага караваю нашы чытачы ўжо ведаюць. Як і імёны тых, чый унёсак у справу вырошчвання хлябоў аказаўся найбольш эфектыўным — падчас “Дажынак” у Цялушы перадавікам раённага спаборніцтва ўручылі заслужаныя ўзнагароды. А што ў цэлым раслінаводства? Ці парадавала ўраджаем тая ж бульба?

— Тэмп вытворчасці прадукцыі раслінаводства склаў 118 працэнтаў, і гэта ўжо нядрэнна. Бульбы было пасаджана 550 гектараў, усю яе своечасова ўбралі. З-за вышэйшай, чым у мінулым годзе, ураджайнасці культуры некалькі зменшаныя бульбяныя плошчы не паўплывалі на аб’ёмы накапанага — сабралі каля 11 тысяч тон клубняў. Парадавалі сёлета, асаб­ліва ў ААТ “Неўскі-Агра”, цукровыя буракі. Іх у раёне накапалі каля 24 тысяч тон і амаль усе ўжо прадалі — паставілі на перапрацоўку. Атрымалі і доб­ры ўраджай кукурузнага зерня — намалацілі 17 тысяч тон або 150 працэнтаў да папярэдняга года.

Тут жа адзначу, што заданне па росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі забяспечылі, па выніках 10 месяцаў, усе сельгас­арганізацыі, за выключэннем філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ
“Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, “ААТ “Саўгас Кісялевічы” і ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”.

— А як складваецца сітуацыя ў жывёлагадоўлі, у прыватнасці, малочнай вытворчасці?

— Малака за 10 месяцаў надаілі 25 261,6 тоны або 99,1 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Пры гэтым папрацавалі па-рознаму. Філіялы “Харчавік-Агра” і “Варатынь”, а таксама ААТ “Неўскі-Агра” аб’ёмы вытворчасці павялічылі. Калі ў сярэднім на карову за 10 месяцаў надоена 2893 кг малака, то ў тым жа “Харчавіку-Агра” 5031 (+304 кг), у “Варатыні” — 4339 (+784 кг).

— Што, на вашую думку, не дазваляе іншым атрымліваць малака столькі, як у “Харчавіку-Агра”? Днямі прыехала з Іванаўшчыны
Брэсцкай вобласці. У сярэднім на карову там ужо надоена каля 6 тысяч кг, у асобных гаспадарках — звыш 7 тысяч. Якія змены патрабуюцца нам, каб да гэтага наблізіцца — не дзеля лічбаў, а дзеля грошай, якія за імі стаяць?

— У гэтым накірунку упэўнена рухаемся, але работа гэтая, трэба разумець, не аднаго года. Узмоцнена працуем з дойным статкам, аднаўляем яго за кошт цялушак і, у параўнанні да папярэдняга года, павялічылі. Сёлета нядрэнна папрацавалі па нарошчванні аб’ёмаў канцэнтраваных кармоў — у мінулым годзе з-за недабору зерня такая праблема мелася — што павінна прывесці да павелічэння надояў. Шмат увагі надаем тэхналогіі вытворчасці малака, адпрацоўцы асобных тэхналагічных момантаў. У гэтых мэтах рэгулярна праводзім вучобы для работнікаў галіны ўсіх узроўняў. Вядзем работу па выкананні ў сельгасарганізацыях вытворчай і працоўнай дысцыпліны.

— Калі гаварыць пра апошняе, то якую ролю ў гэтым адводзіце непасрэдна кіраўніку прадпрыемства?

— Першаступенную. Практыка пацвярджае, што там, дзе кіраўнік — гаспадар, з жаданнем і зацікаўленасцю зрабіць як найлепш, там і працэс вытворчасці адшліфаваны, і пытанні дысцыпліны на ўсіх узроўнях адпада­юць самі па сабе — ствараецца каманда прафесіяналаў, і вынікі станоўчыя. З упэўненасцю магу сказаць, што такія кіраўнікі ў Бабруйскім раёне маюцца.

— Спецыялістаў галіны, чыя роля не меней відавочная, дастаткова?

— Тут ёсць праблема. Але тых, хто маецца, пастаянна, як ужо казаў, навучаем, акцэнтуем іх увагу на найбольш праблемных пытаннях. Людзі разуме­юць адказнасць за ўзятыя на сябе абавязкі, адчуваюць адказнасць перад калектывамі — і работа вядзецца.

— Што можаце сказаць пра развіццё мясной жывёлагадоўлі?

— Вытворчасць буйной рагатай жывёлы па выніках 10 месяцаў, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, некалькі зніжана. Найперш гэта адбылося за кошт зніжэння аб’ёмаў вытворчасці філіялам “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, а таксама зніжэння ў шэрагу сельгасарганізацый прыплоду цялят. Што да свіней, то тут нельга не адзначыць са станоўчага боку “Гігант”.

За 10 месяцаў вытворчасць у гаспадарцы склала 348,7 тоны, або 122 % да папярэдняга года, сярэднесутачныя прывагі наблізіліся да тэхналагічных. З птушкай у раёне працуюць дзве сельгасарганізацыі: філіял “Агракамбінат КХП” і ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”. Са студзеня па кастрычнік вытворчасць птушкі ў раёне склала звыш 483 тон або 109,7 працэнта да ўзроўню 2018 года, і рост дасягнуты менавіта за кошт птушкафабрыкі. На пачатак будучага года ў арганізацыі плануюць дасягнуць і мінулагодняй вытворчасці яек. Хачу адзначыць, што ў мэтах нарошчвання пагалоўя буйной рагатай жывёлы, паляпшэння якасці яе ўтрымання ў раёне вядуцца рэканструкцыя і будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб’ектаў. У ААТ “Стасеўка” — будаўніцтва дадатковага хлява на малочна-таварнай ферме, у ААТ “Неўскі-Агра” — комплекс па даро­шчванні жывёлы, на МТФ Каменка “Агракамбінат КХП” да канца года плануем увесці ў строй яшчэ адно вытворчае памяшканне. Дзеля развіцця жывёлагадоўлі, забеспячэння раённага статка якасным канцэнтраваным кормам, сёлета амаль удвая павялічылі пасевы азімай збажыны на зерне, значна — сурэпіцы на зялёны корм, у паўтара разы — пасевы рапсу. Так што намераны развівацца па ўсіх накірунках.

— Гучыць аптымістычна, і гэта радуе. У заключэнне размовы, Дзмітрый Віктаравіч, прапануем скарыстацца магчымасцю — напярэдадні прафесійнага свята перадаць віншаванні работнікам сельскагаспадарчай галіны раёна?

— У сельскай гаспадарцы раёна працуюць шчырыя, працавітыя, добрасумленныя людзі, многія — слаўныя работнікі галіны не ў адным пакаленні. Усім ім, а таксама ветэранам працы, работнікам прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць нашу прадукцыю, жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, цеплыні і ўзаемапавагі ў сем’ях, сонечнага настрою і, вядома ж, працоўных поспехаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024