Темы

У “Неўскім-Агра” завяршаюць уборку буракоў і бульбы

У “Неўскім-Агра” завяршаюць уборку буракоў і бульбы

З трохсот гектараў, занятых тут пад цукровыя буракі, 260 га, па стану на пятніцу мінулага тыдня, было ўбрана. Накапана 10 з паловай тысяч тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 405 ц/га. З гэтага аб’ёму каля 7 тысяч вывезена на перапрацоўку.

— Убіраем апошняе поле, — заўважае Валерый Васільевіч Вавула, на хвілінку пакідаючы штурвал камбайна па ўборцы буракоў “Холмер” (у гаспадарцы мы пабывалі ў чацвер). На запытанне, як ацэньваюць механізатары сёлетні ўраджай, і ён, і памочнік камбайнера Леанід Пятровіч Шкрадзюк у адзін голас адказалі: “Выдатны!”.

Апошняе пацвярджаюць і ў канторы. Пры гэтым дадаюць — клубні мала таго што буйныя, дык і чыс­тыя, перапрацоўшчыкі Слуцкага цукроварафінаднага камбіната бяруць іх з вялікай ахвотай.

Па словах галоўнага агранома Аляксандра Іванавіча Мельніка, сёлетні год для культуры спрыяльны. Але ў адзін шэраг да надвор’я варта паставіць і адпаведны догляд — уздабленне глебы дастатковай колькасцю арганікі, своечасовую праполку.

Ужо колькі год як у гаспадарцы не адвозяць выкапаныя караняплоды ў бульбасховішча, а складзіру­юць там жа на полі да часу продажу. Па-першае, эканомяцца сродкі на іх перавозку, па-другое, гародніна не падвяргаецца дадатковым пашкоджанням.

Зрэшты, камбайн па ўборцы буракоў у гаспадарцы не прастойвае. Пасля таго як выкапае ўласныя салодкія караняплоды, дапамагае ў гэтым іншым сельгасарганізацыям, у тым ліку па-за межамі раёна — прыносіць дадатковы прыбытак.

Завяршаюць у ААТ “Неўскі-Агра” і капанне бульбы. З плану ў 120 гектараў убрана 110 га, накапана каля 2 тысяч тон клубняў.

У гэтай рабоце задзейнічана тры бульбаўборачныя камбайны. У складзе механізатарскіх экіпажаў — Аляксандр Лявонцьевіч Максімаў з памочнікам Міхаілам Сцяпанавічам Сулімам, Аляксандр Уладзіміравіч Алісеенка з Андрэем Іванавічам Грынем і Сяргей Рыгоравіч Стэльмак.

Сабраныя клубні праходзяць праз сартаванне. Харчовая бульба затарваецца ў сеткі для рэалізацыі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Выдавать целевые договоры для абитуриентов медвузов начнут с 15 мая, колледжей — с 1 июня 

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Минтруда обновило список запрещенных для подростков работ. Исключена профессия «машинист-тракторист сельхозпроизводства»

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сразу в шесть рядов! Посмотрели, как благодаря спутнику сажают картошку, которую до этого выращивают в пробирке 

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Обходятся без заявок в учебные заведения. Кочанова привела пример для закрепления кадров на селе

2 мая 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как в Воротынском СДК отметили Первомай

2 мая 2026
Читать новость
Общество

«Служил достойно!». В Бобруйском РОВД торжественно проводили на пенсию майора милиции Александра Шевелева

2 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем