Темы

У “Агракамбінаце КХП” убіраюць кукурузу

У “Агракамбінаце КХП” убіраюць кукурузу

Ад пасяўных плошчаў у 1920 гектараў, занятых сёлета ў гаспадарцы пад каралеву палёў, на раніцу панядзелка было ўбрана болей за тысячу, у тым ліку 110 га — на зерне.

Ва ўборцы задзейнічаны два зернеўборачныя камбайны “Палессе”, з якіх адзін — новенькі, набыты непасрэдна да гэтага сезону, з большым, чым у камбайна-папярэдніка аб’ёмам бункера. Даручана новая тэхніка сумленнаму ў рабоце Сяргею Аляксандравічу Пархімчыку. Працаваць на ёй, па словах камбайнера, сапраўднае задавальненне — не падвяло б толькі надвор’е. Зрэшты, той факт, што сіноптыкі прагназуюць хоць і нязначную, але мінусавую тэмпературу, сельгасвытворцаў не пужае: кукурузнае зерне на невялікім марозчыку, па словах спецыялістаў, пазбавіцца залішняй вільгаці.

Сяргею Аляксандравічу Пархімчыку даручаны новы камбайн

За штурвалам другога камбайна на полі ля Пабокавічаў — менавіта там у дзень нашага наведвання вялася ўборка кукурузы — працаваў Андрэй Пятровіч Кунец. Сабранае зерне гаспадарка пастаўляе на ААТ “Бабруйскі КХП” або на вытворчы ўчастак таварыства “Маслічны край” у Хімах. Праўда, калі адлегласць ад поля да месца перапрацоўкі зерня занадта працяглая, то, каб папярэдзіць прастойванне камбайна з-за чакання аўтамабіля-перавозчыка, ураджай звозяць на пляцоўку ўласнага зернетока. А ўжо на наступную раніцу перапраўляюць да месца прызначэння.

Яўген Мікалаевіч Юрчанка на МАЗе перавозіць зерне
кукурузы ад камбайнаў да месца прызначэння

Варта адзначыць, што камбайн “Палессе GS12A1” — не адзіная тэхніка, якую “Агракамбінат КХП” прыдбаў сёлета ў лізінг. З чатырох МАЗаў, якія заняты на перавозцы зерня, тры таксама новыя. А яшчэ — “Амкадор-332”, на якім працуе Анатоль Уладзіміравіч Кузняцоў. У гэтыя дні трактар задзейнічаны на ўнясенні арганічных угнаенняў, звозцы з палёў сена і саломы.

На перавозцы кукурузнага зерня на новенькім МАЗе заняты Георгій
Канстанцінавіч Алтынскі

Акрамя ўборкі кукурузы на зерне і сілас, у гаспадарцы працягваюць сеяць азімую збажыну. На раніцу панядзелка жытам было занята 1260 га, трыцікале 190 га, мелася таксама 295 га палосных пасеваў — у цэлым азімымі было засеяна 70% ад запланаваных плошчаў. З улікам таго, што сяўба — справа надзвычай адказная, даручаюць яе найбольш вопытным і сумленным механізатарам. У “Агракамбінаце КХП” гэтую работу ажыццяўляе Дзмітрый Пятровіч Кунец на трактары МТЗ-3522 з АКПД-6Р. Усе палосныя пасевы на сумленні Ігара Мікалаевіча Шыла.

Дзмітрыя Пятровіча Кунца засталі за сяўбой азімага трыцікале

Адначасова з сяўбой вядзецца падрыхтоўка глебы. На ворыве праяўляе сваё майстэрства Віталь Мікалаевіч Баранаў, унясеннем калійных угнаенняў пад азімае жыта на ўбраным кукурузным полі займаўся ў дзень нашага наведвання Уладзімір Міхайлавіч Бародзіч.

Начальнік вытворчага ўчастка Уладзімір Юр’евіч Юдзін (злева)
з галоўным аграномам гаспадаркі Сяргеем Іванавічам Гаўрыленка

— Спраў шмат, гэтак як і праблем, — адзначаюць у гаспадарцы. — Для забеспячэння вытворчага працэсу аднаго толькі паліва колькі патрабуецца. Але ж работы не стаяць на месцы — звозіцца з палёў апошні сёлетні ўраджай, закладваецца аснова будучага. А гэта значыць, што і праблемам знаходзяць вырашэнне.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

Куда девать «низкосорт»? Распиливать вдоль и поперек!

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем