Темы

Святочныя мерапрыемствы да дня пажылога чалавека прайшлі ў раёне

Святочныя мерапрыемствы да дня пажылога чалавека прайшлі ў раёне

1 кастрычніка сусветнае грамадства адзначыла Міжнародны дзень пажылых людзей. Ён учынены па ініцыятыве ААН у снежні 1990 года. Традыцыйна 1 кастрычніка ў нашым раёне ладзяцца мерапрыемствы, розныя па форме, але адной мэты — падзякаваць пажылым людзям за працу, падараваць ім прыемныя хвіліны адпачынку, прыўнесці ў зачастую аднастайнае жыццё зарад весялосці і бадзёрасці. Апошняе асабліва датычыцца жыльцоў сацыяльных устаноў, дзе, нягледзячы на створаныя камфортныя умовы, дзень для многіх абмяжоўваецца інтэрнацкімі сценамі.

Бабулі і дзядулі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Бабруйскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, куды наведаліся ў панядзелак раённыя артысты — вакальная група “Гармонія” клуба для пажылых людзей “Аптыміст” — і вучні Брожскай сярэдняй школы, з замілаваннем прымалі з рук дзетак кветкі і вырабленыя ўласнаручна паштоўкі, весела падпявалі знаёмыя з дзяцінства заліхвацкія песні, краем хустачак выціралі вочы падчас гучання звязаных з домам і маладосцю мелодый і шчодра адорвалі гасцей падзякамі і апладысментамі.

Каб задаць святочнасць дню, для падапечных установы быў наладжаны “салодкі стол” з сокамі, розных відаў печывам, цукеркамі і галоўным, як мне падалося, для бабуль і дзядуль пачастункам — салодкім духмяным караваем.

Для аматараў гульні ў шашкі — тут актыўнасць праявілі мужчыны — быў наладжаны турнір, па выніках якога пераможцам уручылі ўзнагароды.

Што дзень прынёс пажылым людзям асалоду, выразна гаварылі іх шчаслівыя твары, бясконцыя падзякі і просьбы-пажаданні наведвацца ў госці часцей.


На пазітыўнай ноце прайшло мерапрыемства з нагоды Дня пажылых людзей у сельскім Доме культуры аг. Кавалі, арганізаванае работнікамі ўстановы сумесна з раённым Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

За святочным сталом, даўжынёй у палову ўнушальнага фае клуба, сабраліся жыхары аграгарадка, чый узрост дазваляе знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Звярнуўшыся да пажылых людзей, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко пажадала мужчынам і жанчынам галоўнага — здароўя, даўгалецця, паважлівых адносін родных. Бадзёрасці і святочнага настрою пажадалі прысутным таксама і іншыя госці ўрачыстасці.

У пацверджанне таго, што жыццё на заслужаным адпачынку — не прыгавор, а магчымасць выкарыстаць размеранасць дня на карысць здароўю, заняцца любімай справай, праявіць свае творчыя здольнасці і інтарэсы, пажылыя кавалёўцы актыўна падыходзілі да мікрафона, жадалі адзін аднаму здароўя і радавалі прысутных песнямі, вершамі, байкамі. Прычым, гады ў такой справе, як даказалі, — не перашкода. Апошняе пацвердзілі і колішні перадавы камбайнер — 92-гадовы Уладзімір Дзямідавіч Цэдзік, чыёй вайсковай выпраўцы пазайздросцяць многія маладыя, і Надзея Міхайлаўна Блахіна, чый голас, без перабольшання, заслугоўвае самых прэстыжных сцэн, і актыўная ўдзельніца самадзейнасці Валянціна Рыгораўна Герасіменка ды і многія іншыя, хто ў гэты дзень не змог не адгукнуцца на прыцягальныя, звыклыя з маладосці акорды гармоніка.  

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем