Темы

Самым пяшчотным прысвячаецца…

Самым пяшчотным прысвячаецца…

У панядзелак святочнае мерапрыемства з нагоды Дня маці прайшло ў сельскім Доме культуры аг. Хімы. Маладыя матулі з немаўлятамі, з дзецьмі-дашкольнікамі, жанчыны сталага ўзросту і пажылыя — хто шпарка, а хто з асцярогаю — займалі месцы бліжэй да сцэны, дзе іх чакала цудоўная канцэртная праграма з удзелам навучэнцаў раённай дзіцячай школы мастацтваў і салістаў раённага Цэнтра культуры.

Зала не стамлялася пляскаць у далоні маленькім і дарослым артыстам, а тыя — не скупіліся на віншаванні. Праз гумар і песню прызнаваліся матулям у любові, дзякавалі за шчодрыя і пяшчотныя сэрцы, за бясконцыя турботу і клопат, выбачаліся за няпамятлі­васць і няўвагу і зноў дзякавалі, дзякавалі, дзякавалі…

Але самую глыбінную сутнасць маці, яе значэнне ў жыцці чалавека, і ў асаблівасці маленькага, выразна падглядзела-пераняла яшчэ да пачатку ўра­чыстасці. Зала пачала запаўняцца. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія рэпетыравалі на сцэне, адзін за другім з радасцю кідаліся ў абдымкі матуль, якіх заўважалі ў дзвярах. А вочы тых, чыя маці пакуль не з’явілася, а затым — “вось яна, нарэшце прыйшла!”, выразней за словы гаварылі пра значнасць маці ў жыцці чалавека, а разам з тым — і значнасць дня, прысвечанага ёй.

…Пасля канцэрта матулі Хімоўскага сельсавета сабраліся за салодкім сталом.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем