Темы

Пашыраны сход прайшоў у Вялікіх Бортніках

Пашыраны сход прайшоў  у Вялікіх Бортніках

Пашыраны сход з удзелам грамадскасці Бортнікаўскага сельсавета прайшоў у мінулую пятніцу ў мясцовым Доме культуры. На сустрэчу з жыхарамі аграгарадка сабраліся прадстаўнікі райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Таццянай Варанко, а таксама кіраўнікі арганізацый, чыімі паслугамі карыстаюцца вяскоўцы.

Праблемай для мясцовасці бортнікаўцы назвалі перабоі ў цэнтральным водазабеспячэнні, якія на працягу года здараюцца, пакідаючы без вадаправоднай вады ўсё насельніцтва аграгарадка.

Як патлумачыў дырэктар УКП “Жылкамгас” Андрэй Кукулаў, такія сітуацыі здараюцца падчас аварый на лініі водазабеспячэння і ўзнікаюць з-за таго, што на вадаправодзе, які абслугоўвае населены пункт, не прадугле­джаны перамычкі, якія б дазволілі адключаць толькі аварыйны ўчастак. Пытанне жылкамгасам узята на кантроль, будуць шукацца шляхі, а галоўнае — сродкі для яго вырашэння. Дэфіцыт апошніх, як было адзначана, на сумленні ў тым ліку жыхароў Бортнікаўскага сельсавета, якія маюць запазычанасць перад камунальнікамі за аказаныя паслугі. А вось палепшыць якасць вады бортнікаўцам абяцаюць на працягу бліжэйшага года — у гэтых мэтах будзе пабудавана станцыя абезжалез­вання, участак пад яе ўжо вылучаны, вырашаюцца апошнія пытанні з дакументацыяй.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое цікавіла жыхароў сельсавета і тлумачэнне па якім яны атрымалі ад прадстаўніка Бабруйскага сельскага раёна электрычных сетак, датычылася дадатковага энергазабеспячэння ў сувязі з увядзеннем у строй айчыннай атамнай электрастанцыі — апошняе дазволіць прыватнікам устаноўку электракатлоў неабходнай магутнасці для забеспячэння цяпла і гарачай вады ў доме. Прысутным у дэталях распавялі пра тарыфы на дадатковую элект­рычнасць і куды звяртацца, каб стварыць тэхнічныя ўмовы для гэтага.

Не абыйшлося без традыцыйнага для вёскі “светлавога” пытання. Жыхары адной з вуліц паскардзіліся на не прадуманае ўсталяванне ліхтароў, іншыя — на непрацягласць часу іх работы.

Падымалася пытанне ўсталявання ў аграгарадку дадатковых кантэйнерных пляцовак для смецця, а таксама — абслугоўвання дарог, якія не значацца на балансе спецыялізаваных арганізацый.

Агучаныя праблемы зацікаўленымі службамі прыняты да ведама ў мэтах вывучэння і рэагавання на іх.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем