Темы

Паседжанне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку прайшло ў Цялушы

Паседжанне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку прайшло ў Цялушы

Чым выклікана павелічэнне колькасці злачынстваў на тэрыторыі сельсавета ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года і, галоўнае, якія меры прафілактыкі прадпрыняць, каб не дапусціць далейшага іх росту, да мінімуму знізіць выпадкі парушэння правапарадку — гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі члены Савета грамадскага пункта аховы правапарадку Цялушскага сельсавета. Мерапрыемства прайшло ў сераду ў пабудове Цялушскага сельскага Дома культуры.

Удзел у яго рабоце прынялі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк (ён жа правёў прыём грамадзян сельсавета), старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён.

Ад пачатку бягучага года, як адзначыў у сваім дакладзе ўчастковы інспектар Аляксандр Шавялёў, на падведамаснай тэрыторыі ўчынена 13 злачынстваў (у мінулым годзе — 6), у тым ліку такое цяжкае, як забойства. Сярод іншых — пагроза забойствам, 6 крадзяжоў, адно хуліганства, тры звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, яшчэ адно — заведама ілжывы данос.

Відавочна, што такім стан спраў заставацца не можа, патрабуецца тэрміновае рэагаванне і пошук дзейсных мер па выпраўленні сітуацыі. Адна з іх, па словах Аляксандра Чадзюка, — павышэнне ўвагі да грамадскіх месцаў. Задача гэтая як непасрэдна міліцыі, так і добраахвотнай дружыны. Што да апошняй, то на тэрыторыі аграгарадка такое фарміраванне маецца, аднак, створанае пры філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” ахоўвае, як ён заўважыў, цікавасць найперш гаспадаркі. Таму ў бліжэйшай перспектыве неабходна сфарміраваць добраахвотную дружыну непасрэдна пры сельвыканкаме.

Яшчэ адным важным пунктам у забеспячэнні бяспекі жыхароў сельсавета, як было адзначана, з’яўляецца кантроль за “катэгарыраванымі” грамадзянамі. У сувязі з чым органам правапарадку і членам савета ГПАП рэкамендавана ўзмацніць прафілактычную работу з рэцыдывістамі, сямейнымі дэбашырамі, вяскоўцамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і пры гэтым нідзе не працуюць.

Зрэшты, апошніх на Савет прафілактыкі было выклікана больш за 10 чалавек, пераважна моладзь. Задача ставілася — працаўладкаваць. Задача не з лёгкіх, бо большасць з іх сябе ўжо зарэкамендавалі недобрасумленнымі работнікамі. І ўсё ж шанц на выпраўку кіраўнік “Харчавіка-Агра” Міхаіл Стрыжэўскі некаторым даў. Іншым у гэтых мэтах прапанавана наведацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама. Тых жа, хто за розум не возьмецца і працягне асацыяльны лад жыцця, чакае, як было падкрэслена, накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара. 

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем