Темы

Палявыя работы працягваюцца

Палявыя работы  працягваюцца

У раёне выконваецца ўвесь комплекс характэрных для гэтай пары восеньскіх палявых работ.

Па стану на ўчарашні дзень, як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, кукуруза на зерне ўбрана з плошчы ў 1421 га (64% ад плану), намалочана звыш 12 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 84 ц/га. Лідарам па намалоце і ўраджайнасці працягвае заставацца СВК “Гігант” (4403 т, 112,9 ц/га). Другі па велічыні паказчык у ААТ “Неўскі-Агра” — 107,7 ц/га (намалочана 2025 т), трэці — у ААТ “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 103,2 ц/га (1032 т), вышэй за сярэднераённы таксама ў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 90 ц/га (1270 т). Усяго ў раёне плануецца атрымаць каля 20 тысяч тон кукурузнага зерня.

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас і закладка апошняга. На гэтыя мэты ўбрана 4255 га, або 86% ад плану. Сіласу нарыхтавана 72,5 тыс. тон.

У стадыі завяршэння ўборка бульбы. У цэлым па раёне ўбрана 87% занятых пад культуру плошчаў, накапана 10 298 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 213 ц/га.

Што да цукровых буракоў, то іх уборка таксама завяршаецца. Ад караняплодаў вызвалена 500 га плошчаў (80% ад задання), накапана без малога 18 тысяч тон буракоў пры сярэдняй ураджай­насці 359 ц/га.
Адначасова з уборачнымі работамі вядзецца догляд азімай збажыны (на ўчарашні дзень хімпраполкі былі праведзены на плошчы 1 500 га), рапсу і падняцце зябліва. У “Гіганце” і “Харчавіку-Агра”, да прыкладу, восеньскім ворывам ахоплена па 40% плошчаў, у ААТ “неўскі-Агра” — звыш 20%, і гэтая работа працягваецца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем