Темы

На свята да суседзяў

На свята  да суседзяў

Дэлегацыя Бабруйскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” у складзе пяці чалавек пад началам старшыні Любові Шушлянікавай на пачатку месяца пабывала на свяце збору ўраджаю “Багач” на тэрыторыі музея дрэва ў вёсцы Усохі на Клічаўшчыне.

Свята арганізавана ў рамках ініцыятывы “Адраджэнне і правядзенне свята ўраджаю “Багач”, якая рэалізуецца ў межах праекту “Эфектыўнае ўзаемадзеянне, сучаснае кіраванне — устойлівы вынік” пры фінансавай падтрымцы Пасольства каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Удзел у мерапрыемстве прынялі людзі з абмежаванымі магчымасцямі Клічаўскага, Кіраўскага і Бабруйскага раёнаў.

Задумка свята, як адзначыў ініцыятар яго правядзення дэпутат Клічаўскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Суровец, — дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі знайсці новых сяброў, паверыць у сябе, свае сілы, аказаць адзін аднаму эмацыйную падтрымку, а таксама развіць творчыя сувязі паміж жыхарамі некалькіх раёнаў. Бо менавіта ўзаемаадносіны з’яўляюцца найбольш магутным фактарам сацыяльнай адаптацыі для людзей з інваліднасцю. Мерапрыемства, з яго слоў, раскрыла ўменні і таленты ўдзельнікаў. І ў далейшым яны змогуць навучацца рамесленай дзейнасці шляхам арганізацыі валанцёрскіх гурткоў.

Каманда аддзялення для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Бабруйскага раённага ЦСАН на чале з загадчыкам Ірынай Тарабуевай таксама прыняла ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах свята, выступіла ў музычным конкурсе і конкурсе вырабаў з гародніны ці прыродных матэрыялаў. Па завяршэнні свята ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі, індывідуальныя дыпломы і добры настрой.

Акрамя народнага абраду “Багач”, наведвальнікі свята мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі адзін аднаго (ад раённай арганізацыі інвалідаў былі выстаўлены работы з прыродных матэрыялаў Раісы Равільеўны Хабібулінай), паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе рамесленай прадукцыі, атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы, паспытаць стравы традыцыйнай беларускай кухні. Там жа працавала гульнёвая пляцоўка і кірмаш, дзе кожны мог прадаць альбо прыдбаць сувенір на памяць.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем