Темы

Міхаіл СТРЫЖЭЎСКІ: «Спрацавалі сёлета вельмі нядрэнна»

Міхаіл СТРЫЖЭЎСКІ: «Спрацавалі сёлета вельмі нядрэнна»

Застаўшы Міхаіла Мікалаевіча Стрыжэўскага, дырэктара філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, на адным з раённых мерапрыемстваў, не ўтрымаліся, каб не пацікавіцца справамі калектыву, клопатамі на гэтую пару і вынікамі раслінаводчага сезону.

— Міхаіл Мікалаевіч, як, на ваш погляд, папрацавалі сёлета?

— У прынцыпе, спрацавалі вельмі нават нядрэнна. Зерня збажыны атрымалі 2911 тон пры ўраджайнасці 32 ц/га, рапсу намалацілі 493 тоны (24,6 ц/га), азімай сурэпіцы — 44 тоны (22 ц/га). Лічу гэта нядрэнным вынікам, у асаблівасці з тым, што 38 дзён запар глеба не атрымлівала вільгаці — не было дажджу.

Стварылі трывалую кармавую базу для жывёлагадоўлі. З улікам мінулагодняга корму сёння маем двухгадовы яго запас. Да таго ж, пагалоўе забяспечана кормам не толькі пад поўную патрэбу, але і якасным — збалансаваным па бялку, цукру. Таму разлічваем на добрую аддачу. Што да восеньскай сяўбы, то яе ў гаспадарцы даўно завяршылі. Азімыя — як збожжавыя, так і рапс з сурэпіцай пасеялі ў аптымальныя тэрміны. Сёння займаемся ўнясеннем арганічных угнаенняў у глебу і ворыўнымі работамі — падымаем рэшткі зябліва. Даўно ўбралі і кукурузу на сілас, на зерне — таксама некалькі дзён як скончылі і вось ужо два дні як дапамагаем з гэтым суседняй гаспадарцы.

Адначасова дасканала рыхтуемся да зімы. Даводзім усё, як кажуць, да розуму, каб зімоўка для жывёлы прайшла без надзвычайнасцяў.

— На працягу немалога часу калектыў “Харчавіка-Агра” — у лідарах па ўдою малака на карову. У чым сакрэт гэтага? Ці толькі ў дастатковасці якаснага корму?

— Не толькі, хоць гэта і адзін з асноўных складнікаў. Добрых вынікаў наўрад ці атрымаеш без добрага дойнага статку і зацікаўленых кадраў. Асабіста мы з дойным статкам працуем пастаянна, адносімся да гэтага надзвычай сур’ёзна. Схема выро­шчвання маладняку ў нас даўно адшліфавана, супрацоўнічаем з кампаніяй “Экамол” па камбікармах КР-1, КР-2. У выніку — прывагі цялят на ферме Савічы дасягаюць практычна па кілаграму — гэта радуе. Што датычыцца кадраў, то людзі ў нас працуюць такія, як і ўсюды. Але ж мы шмат увагі надаем іх навучанню і за­ахвочваем, у першую чаргу, матэрыяльна. Не агучваючы дакладна лічбы, скажу толькі, што той, хто сёння добра працуе і мае адпаведны вынік, мае сапраўды годны заробак і годны сацыяльны пакет.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем