Лідар па ўдоях — філіял “Харчавік-Агра”
Найболей малака ад каровы ў дзень бяруць жывёлаводы “Харчавіка-Агра” — 15,5 кг. Другі па велічыні паказчык (14,2 кг) — у варатынцаў. У сярэднім жа па раёне — 9,2 кг.
Што да якасці рэалізуемага малака, то гатункамі экстра і вышэйшым, па стану на ўчарашні дзень, прададзена 87,3% ад агульнараённага аб’ёму. Жывёлаводам філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “Стасеўка” і “Саўгас Кісялевічы” да вырашэння пытанняў, звязаных з якасцю малака і яго вытворчасцю ў цэлым, варта падыйсці са значна большай адказнасцю.
Алена КАРПЕНКА.