Час чысціць насенне
Як паведамілі ў інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін, ачысткай насення яравых збожжавых і зернебабовых культур ужо займаюцца ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва” і “Саўгас Кісялевічы”, у філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”.
Усяго на весну наступнага года патрабуецца 3 685 тон насення ранняй ярыны. Аб’ёмы гэтыя ў раёне маюцца. 420 тон ужо ачышчана.
Алена КАРПЕНКА.