Темы

«Бульбяны разгуляй па-бартнікоўскі»

«Бульбяны разгуляй  па-бартнікоўскі»

…Пад такой назвай у Вялікіх Бортніках прайшло свята «другога хлеба». Усюды па аграгарадку лётаў водар розных страў з бульбы. У мерапрымстве прыняў удзел і старшыня Бортнікаўскага сельвыканкама Яўген Чэркас.

Адкрыў праграму народны ансамбль народнай песні «Вясёлка» пад кіраўніцтвам Зубрыкавай Марыны. Вядучая, у сваю чаргу, прапанавала гасцям паспрабаваць духмяныя гарачыя дранікі са смятанай. Працягнулі мерапрыемства вучні Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў. Запальная п’еса «Карабейнікі» у выкананні Хаванскага Вячаслава і Губскай Вольгі не пакінула раўнадушным нікога. Гледачы заслухаліся звонкімі галасамі вакальнага дуэта Зубрыкавай Ксеніі і Хаванскай Яўгеніі. Кранула сэрцы ўсіх прысутных музычная кампазіцыя “Рэчанька”, таленавіта выкананая Вяроўкінай Юліяй. Весела і заўзята прагучала “Цыганская пляска” ў выкананні Штукмана Зміцера.

Калі юныя музыкі не давалі сумаваць гасцям, то школьнікі разам са сваімі бацькамі пераўвасобіліся ў сапраўдных кулінараў і арганізавалі ярмарку-продаж вырабаў з бульбы. Усім прыйшліся да спадобы зразы з грыбамі ад Якушенка Яўгена і бульбяныя аладкі ад Бутэвіч Анастасіі. Дарослыя арганізавалі выставу дэкаратыўных вырабаў з бульбы і іншай агародніны, розныя гатункі “другога хлеба” рэкамендавалі прадстаўнікі калгаса “Гігант”.

Для стварэння добрага настрою прайшла гульнё­вая праграма «Бульбяны бум», у якой з задавальненнем прынялі ўдзел усе прысутныя.

Ул. інф.

Последние новости

Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем