Темы

У Варатыні прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

У Варатыні прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

Семінар-нарада з удзелам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Віктара Віткоўскага прайшоў на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ў аўторак на мінулым тыдні. Мерапрыемства праводзілася для кіраўнікоў, галоўных зааветспецыялістаў, загадчыкаў малочна-таварных ферм сельгасарганізацый Бабруйскага і Глускага раёнаў.

Падчас тэарэтычнай часткі семінара намеснік старшыні камітэта Алена Бодак распавяла пра асноўныя паказчыкі галіны вобласці, у тым ліку Бабруйскага і Глускага раёнаў, за 8 месяцаў. Падрабязна спынілася на тэхналагічных падыходах да вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, стварэнні ўмоў для атрымання яго здаровым і наступнага захавання.

Развіццё нованароджаных цялят, як было адзначана, нашмат залежыць ад умоў утрымання, догляду і кармлення рагуль-маці. Таму ў час практычнай часткі семінара якая прайшла на МТФ “Варатынь”, было дэтальна абмеркавана, як і чым трэба карміць жывёлу ў перыяд сухастою, якія энергетычныя дабаўкі выкарыстоўваць у транзітны перыяд (два тыдні да ацёлу і тры — пасля). Там жа быў прадэманстраваны такі тэхналагічны момант, як выпайка малозівам нованароджанага цяляці. Заакцэнтавана ўвага на асноўных якасцях, якія прад’яўляюцца да малозіва ў гэтым выпадку і павінны быць вытрыманы, да раздою каровы пасля цялення, на іншых важных фактарах, здольных прывесці да нарошчвання аб’ёмаў жывёлаводчай прадукцыі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем