Темы

У Глушы адзначылі Дзень нараджэння Алеся Адамовіча

У Глушы адзначылі Дзень  нараджэння Алеся Адамовіча

3 верасня знакамітаму земляку — беларускаму пісьменніку, сцэнарысту, літаратуразнаўцу, крытыку і грамадскаму дзеячу споўнілася б 92 гады (нарадзіўся 3 верасня 1927 года, пайшоў з жыцця 26 студзеня 1994 года).

У гэты дзень жахыры пас. Глуша, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады пісьменніка, куды на працягу жыцця ён любіў наведвацца і дзе пахаваны, разам з прадстаўнікамі грамадскасці раёна ўсклалі кветкі да магілы знакамітага земляка, ушанавалі яго памяць хвілінай маўчання. А пасля — шмат гаварылі-згадвалі пра сусветна прызнаную творчасць Алеся Адамовіча, пра герояў “Вайны пад стрэхамі”, пра антыгуманную сутнасць вайны ў “Ідзі і глядзі”, пра самога Аляксандра Міхайлавіча, яго чалавечыя якасці і тое, якім запомніўся ён землякам. У апошнім меркаванні сышліся — быў ён чалавек інтэлігентны ў поўным сэнсе гэтага слова, уважлівы і паважлівы да людзей.

Вялі размову пра ўсталяванне помніка вядомаму земляку на малой радзіме. Натхнёна абмяркоўвалі рэалізацыю яшчэ аднаго праекта (першы — “Прыпынак Адамовіча”, ужо ў дзеянні), над якім працуе ініцыятыўная група па ўшанаванні памяці пісьменніка. Па словах старшыні мясцовага сельвыканкама Марыі Сушчанка, помнік плануецца ўстанавіць ужо ў бліжэйшыя месяцы. На гэты час вызначана і з месцам для яго — цэнтр пасёлка, паблізу сельскага Дома культуры. А ў будучым, як спадзяецца грамадскасць, у Глушы ўсё ж з’явіцца музей, прысвечаны знакамітаму літаратару і партызанскаму руху ў да­дзенай мясцовасці. Банкаўскі рахунак на пералічэнне сродкаў на гэтыя мэты адкрыты, і ўсе жадаючыя могуць яго папоўніць.

Вечарам таго ж дня беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча згадалі вечарынай памяці “Алесь Адамовіч — наш зямляк, наш гонар”, якая прайшла ў Глушанскім Доме культуры і была арганізавана работнікамі ўстановы і мясцовай бібліятэкі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем