Темы

Сяўба і ўборка ўраджаю ў раёне працягваюцца

Сяўба і ўборка ўраджаю ў раёне працягваюцца

На гэтую пару, як паведамілі ў райсельгасхарчы, пасеяна 2050 гектараў азімай збажыны на зерне (пшаніцы і трыцікале) — прыкладна пятая частка ад запланаванага. Найбольш актыўнымі тэмпамі вядзецца сяўба ў СВК “Гігант”, дзе пасеяна 500 з 1350 адведзеных гектараў, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — пасеяна 360 га пры плане 680. На трэцяй пазіцыі ААТ “Неўскі-Агра” (пасеяна 355 га пры плане 1650).

Працягваецца ўборка цукровых буракоў, вырошчваннем якіх традыцыйна займаюцца дзве раённыя сельгасарганізацыі — ААТ “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва”. У цэлым убрана каля 150 гектараў, або 22 працэнты плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 360 і 330 ц/га адпаведна. З 4655 тон накапаных караняплодаў 3824 тоны ўжо рэалізавана.
У радзе гаспадарак — ААТ “Неўскі-Агра”, СВК “Гігант” і ТАА “ВЕОМ” пачалі капаць бульбу. Усяго ў раёне пад культуру занята 555 гектараў (400 — у “Гіганце”). Па апошніх дадзеных, выкапана 30 з іх, сярэдняя ўраджайнасць па раёну складае 300 ц/га.
Тры гаспадаркі: філіял “Харчавік-Агра”, філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, а таксама філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” уключыліся ў нарыхтоўку кукурузнага сіласу. Ад раённай патрэбы ў 103 тысячы тон закладзена каля 5 тысяч.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Минтруда обновило список запрещенных для подростков работ. Исключена профессия «машинист-тракторист сельхозпроизводства»

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сразу в шесть рядов! Посмотрели, как благодаря спутнику сажают картошку, которую до этого выращивают в пробирке 

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Обходятся без заявок в учебные заведения. Кочанова привела пример для закрепления кадров на селе

2 мая 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как в Воротынском СДК отметили Первомай

2 мая 2026
Читать новость
Общество

«Служил достойно!». В Бобруйском РОВД торжественно проводили на пенсию майора милиции Александра Шевелева

2 мая 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода в Могилевской области 2 мая: почти лето

2 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем