Темы

Прайшла абласная нарада па будаўніцтве ферм

Прайшла абласная нарада па будаўніцтве ферм

12-ць з 27-мі недабудаваных малочна-таварных комплексаў вобласці трэба будзе ўвесці ў строй сёлета. Такі вердыкт вынес першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч падчас абласной нарады па пытаннях завяршэння будаўніцтва МТК. Мерапрыемства прайшло на базе Бабруйскага раёна ў сераду.

Дадзенаму рашэнню, як ён адзначыў, папярэднічала дэталёвае абмеркаванне праблемы на ўзроўні ўраду, кіраўніцтва вобласці. Пераважная частка намечаных да завяршэння аб’ектаў мае 90-95 працэнтаў гатоўнасці, што дае падставы разлічваць на хуткае (2-3 месяцы) заканчэнне работ. З улікам таго што сродкі на будаўніцтва спатрэбяцца немалыя (некаторым — дзяржаўная пазыка), старшыням райвыканкамаў, кіраўнікам арганізацый неабходна было яшчэ раз абгрунтаваць мэтазгоднасць новых малочных аб’ектаў. Па словах намесніка старшыні аблвыканкама, фермы трэба дабудоўваць там, дзе можна разлічваць на рэальнае нарошчванне пагалоўя, а не для таго, каб проста перавесці жывёлу з ужо наяўных памяшканняў.

Падчас нарады быў дэталёва абмеркаваны алгарытм дзеянняў па рэалізацыі праекта “Рэканструкцыя незавершаных будаўніцтвам МТФ”, вызначаны службы і арганізацыі, якія будуць яго ажыццяўляць.

— Гэта сур’ёзная справа, і падыход да яе павінен быць надзвычай сур’ёзным з боку ўсіх зацікаўленых, — падкрэсліў Васіль Акуліч. — Уключацца ў работу трэба ўжо сёння.

У ліку малочна-таварных ферм, дабудова якіх запланавана на сёлетні год, тры — на тэрыторыі нашага раёна: у ААТ “Стасеўка”, філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” і ў ААТ “Неўскі-Агра”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем