Темы

Малака сталі прадаваць болей

Малака сталі прадаваць болей

За ўборачнымі работамі ў гаспадарках раёна не забываюцца на жывёлагадоўлю, у прыватнасці, малочную вытворчасць, якая грошы аграрыям прыносіць штомесяца.

У гэтым плане, як адзначылі ў райсельгасхарчы, маюцца станоўчыя зрухі. Па стану на раніцу ўчарашняга дня, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, рэалізацыя малака дзяржаве, у параўнанні да аналагічнага перыяду папярэдняга года, склала 105 працэнтаў. У жніўні па вытворчасці малака спрацавалі з паказчыкам 103 працэнты да мінулагодняга ўзроўню, па рэалізацыі — 102,5 працэнта. Нарошчваючы на гэтую пару аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі малака, у раёне, па яго словах, прыкладваюць усе намаганні для таго, каб па выніках года яны былі не меньшымі, чым у 2018-м (па выніках васьмі месяцаў — 98 працэнтаў). Відавочныя поспехі ў тых сельгасарганізацыях, дзе, як было адзначана, разумеюць значэнне збалансаванасці рацыёнаў кармлення жывёлы і няўхісна прытрымліваюцца іх. Такі падыход у болей чым паловы раённых гаспадарак, і ў першую чаргу — філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Нядрэнна наладзілі сёлета работу ў гэтым плане ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і ў ААТ “Неўскі-­Агра”.

Адначасова ў раёне вя­дзецца работа па павышэнні якасці рэалізуемага малака. Сёння першым гатункам пастаўляе прадукцыю толькі адна малочна-таварная ферма (філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”), усе астатнія — экстра і вышэйшым.

У клопатах пра зімоўку жывёлы сельгасарганізацыі працягваюць нарыхтоўваць грубыя кармы. Наперадзе — закладка кукурузнага сіласу. Траншэі для гэтых мэт, неабходныя канцэнтраты і тэхніка, як было адзначана, ужо падрыхтаваныя.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Минтруда обновило список запрещенных для подростков работ. Исключена профессия «машинист-тракторист сельхозпроизводства»

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сразу в шесть рядов! Посмотрели, как благодаря спутнику сажают картошку, которую до этого выращивают в пробирке 

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Обходятся без заявок в учебные заведения. Кочанова привела пример для закрепления кадров на селе

2 мая 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как в Воротынском СДК отметили Первомай

2 мая 2026
Читать новость
Общество

«Служил достойно!». В Бобруйском РОВД торжественно проводили на пенсию майора милиции Александра Шевелева

2 мая 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода в Могилевской области 2 мая: почти лето

2 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем