Темы

Цялуша рыхтуецца да “Дажынак”

Цялуша рыхтуецца да “Дажынак”

Без таго прывабны аграгарадок у гэтыя дні актыўна прыхарошваецца, каб сустрэць гасцей раённых “Дажынак” — сельскагаспадарчае свята намечана на канец верасня — абноўленым, а для местачкоўцаў стаць яшчэ болей утульным.

На гэтую пару, як паведаміў старшыня Цялушскага сельвыканкама Мікалай Сакун, добраўпарадкавана каля трох гектараў тэрыторыі, занятай да гэтага кустарнікавай расліннасцю. Праведзены работы па вырубцы, раскарчоўцы дрэваў, ачыстцы невялічкага возера, падсейванні травы на вызваленай тэрыторыі.

Намаганнямі сельсавета знесена тры пустуючыя дамы ў аграгарадку. Ад непрыгоднага збудавання пазбавіўся таксама філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, вядзецца ўнутраны і вонкавы рамонт адміністрацыйнай пабудовы сельгаспрадпрыемства. Выкананы ямачны рамонт дарогі на вуліцах Калгасная і Чыгуначная. Добраўпарадкаваны памятныя месцы населенага пункта: воінскае захаванне, магіла ўнучкі А.С. Пушкіна Наталлі Варанцовай-Вельямінавай. Прыводзіцца ў парадак тэрыторыя мясцовага храма. У планах магазіна Бабруйскага гандлёвага цэнтра — рамонт фасада. Акультурваецца прылягаючая тэрыторыя, выконваюцца фасадныя работы на сельскім Доме культуры. Цялушскі ВПК дз/сад-СШ сустрэне гасцей абноўленай агароджай. Лепшы выгляд апошняй надаў і камбінат бытавога абслугоўвання.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском районе объявлен месячник безопасного труда на объектах ЖКХ

1 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Бобруйском районе пройдут мероприятия, посвященные Дню Независимости и 82-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Летние каникулы: не только веселые, но и безопасные

1 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко встретился с членами правительства Индонезии для обсуждения важнейших совместных инвестпроектов

1 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 1 июля: все еще выше +30°С и без осадков

1 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ОВД Бобруйского райисполкома устанавливается владелец велосипеда

30 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем