Абраны новы старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК
24 верасня ў Бабруйскім райвыканкаме прайшла VIII справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Падчас канферэнцыі новым старшынёй Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК абрана Надзея Міхайлаўна Дудаль, якая да гэтага часу працавала намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Неўскі-Агра”.
Нагадаем, раней раённую прафсаюзную арганізацыю работнікаў АПК узначальваў Сяргей Іванавіч Феднеў, які пакінуў пасаду ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.