Темы

За ўражаннямі ад маштабнасці жніва — на палі «Гіганта»

За ўражаннямі ад маштабнасці жніва — на палі «Гіганта»

Каб уявіць маштабнасць жніва, варта наведацца на палі СВК “Гігант”. У сёлетнюю надзвычай складаную кампанію па ўборцы хлябоў — а гэта адзначае кожны яе ўдзельнік — у вытворчым кааператыве выкарыстоўваюць любую пагодлівую хвілінку, каб уключыцца ў барацьбу за ўра­­джай. Цяпер ужо ў прамым сэнсе барацьбу: прамаруджванне ў зборы зерня пагражае частковай яго стратай, зніжэннем якасці.

Па гэтай прычыне, а яшчэ таму, што да кожнага віду работ у гаспадарцы прывыклі адносіцца да дробязяў прадумана, у сераду з раніцы, пакуль нябесная канцылярыя разважала-наважвалася, куды наслаць чарговае выпрабаванне ў выглядзе дажджу, на ўборцы трыцікале ад тэхнікі не было дзе яблыку ўпасці. Абмалот збажыны вёўся чатырма высокавытворчымі камбайнамі “Лексіон” пад кіраўніцтвам вопытных механізатараў — Алега Вяроўкіна, Уладзіміра Зуба, Валянціна Тарасевіча, Юрыя Антоненка. Каб не дапускаць замінкі з разгрузкай бункера і не губляць каштоўныя хвіліны, да кожнага камбайна быў прыстаўлены вадзіцель з МАЗам — Аляксандр Цэд, Анатоль Семенчукоў, Мікалай Хурсан, Валерый Шавялёў. Абмалочаная збажына ў выглядзе саломы тут жа прэсавалася, упрыгожваючы поле ладнымі цюкамі, і звозілася да месца складзіравання.

Паглядваючы на сінеючае неба, хлебаробы рупіліся, тым болей што ўборку трыцікале — пад культуру было занята 200 га, — у гэты дзень разліч­валі завяршыць. Што да ўра­джайнасці азімай культуры, то яна, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, хоць і не зусім тая, на якую разлічвалі, але прыкметна вышэй за мінулагоднюю.

— Не 60, як разлічвалі, пад што зрабілі задзел, — заўважае ён, — але і за гэта вялікі дзякуй. Цяпер галоўнае — сабраць зерне і ўзяцца за новую культуру. Якую дакладна — зале­жыць зноў жа ад надвор’я. Хутчэй за ўсё пшаніцу. Яна ў нас азімая, трэба б убраць, паспець падрыхтаваць насенне да продажу. Але і зернебабовая група, гарохі, ужо падыйшла. Праўда, культура гэта своеасаблівая, для зручнасці ўборкі трэба каб падсушылася на карані. Так што, паўтаруся, будзем дзейнічаць па абставінах, па надвор’і.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Сотрудник МЧС провел беседу о безопасности с социальными работниками

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует. Что надо знать о льготах по подоходному налогу с доходов, полученных от физических лиц, не являющихся близкими родственниками и свойственниками

26 февраля 2026
Читать новость
Фокус внимания

Скорейшее установление мира в Украине – ключевой фактор снижения напряженности в Восточно-Европейском регионе

26 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

7 лет обмана под ширмой законной деятельности. В Минске пресечена работа мошеннических call-центров

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Вишневский сельсовет: диалог с безработными и помощь в трудоустройстве

26 февраля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода в Беларуси 26 февраля: оранжевый уровень опасности в связи с гололедицей и до +3 °С

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем