Юбілейныя медалі ўручылі жыхарам Слабадкоўскага сельсавета

У раёне працягваецца ўручэнне юбілейных медалёў “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, засценкаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

У аўторак на мінулым тыдні юбілейныя ўзнагароды, а разам з імі і віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі — Днём вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці Беларусі, ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, старшынь Магілёўскага абласнога і Бабруйскага раённага выканаўчых камітэтаў атрымалі жыхары Слабадкоўскага сельсавета. Уручыў медалі адрасатам начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыяту г. Баб­руйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, маёр Станіслаў Сіманаў. У складзе дэлегацыі пажылых людзей наведалі і падзякавалі за здабытую перамогу і значны ўклад у аднаўленне разбуранай краіны адказны сакратар Бабруйскага раённага Савета ветэранаў Валерый Казлоў, старшыня Слабадкоўскага сельсавета Анатоль Шэлег.

Кампанія па ўручэнні юбілейных узнагарод у раёне працягваецца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.