Темы

Якасны старт — умова добрага выніку

Якасны старт — умова добрага выніку

(На базе філіяла “Агракамбінат КХП” прайшла абласная нарада па жывёлагадоўлі)

Як тэхналагічна правільна арганізаваць вытвор­часць жывёлаводчай прадукцыі, аднаўленне статку, захаванасць маладняку буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях — гэтыя і іншыя актуальныя пытанні галіны абмеркавалі ў суботу ўдзельнікі абласной нарады — прадстаўнікі райсельгасхарчаў, галоўныя ветурачы, начальнікі філіялаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага і Слаўгарадскага раёнаў. Узначаліў мерапрыемства першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алег Маслак.

Падчас нарады была наладжана вучоба, у тым ліку для маладых спецыялістаў, па ўтрыманні, выро­шчванні і захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы. Завострана ўвага на пытаннях арганізацыі асемянення жывёлы, у тым ліку ва ўмовах перасоўчых доек.
Удзельнікі мерапрыемства дэталёва спыніліся на комплексе мер прафілактыкі, лячэння, вакцынацыі цялятак ад першага дня да часу іх пераводу ў агульную групу — трох месяцаў, вагой не меней за 110 кг! Да вагі патрабаванні асаблівыя, таму і догляд, і кармленне жывёлы, як было адзначана, важна арганізоўваць у адпаведнасці з тэхналогіяй, ні на крок не адступаючы ад яе.

На малочна-таварным комплексе Каменка філіяла “Агракамбінат КХП” увага прысутных была заакцэнтавана на правільным, пасекцыйным, камплектаванні жывёлаводчых комплексаў. На прыкладзе дадзенага МТК рэкамендавана сур’ёзна падыйсці да стварэння пры малочна-таварных комплексах прафілакторыяў для маленькіх цялятак.

Такім чынам, веды па тэорыі і практыцы выро­шчвання маладняку спецыялістамі адноўлены. Застаецца спадзявацца, што яны ў абавязковым парадку будуць узяты на ўзбраенне, даведзены і абмеркаваны ў калектывах. І ў сельгасарганізацыях, дзе маюцца ў дадзеным накірунку праблемы, адбудуцца дзейсныя зрухі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Акция «Споем гимн вместе» и красочный салют завершили празднование Дня Независимости в Бобруйском районе

4 июля 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как День Независимости отметили в учреждениях культуры района

3 июля 2026
Читать новость
Актуально

День Независимости на Бобруйщине: Память и Единство на Кургане Славы

3 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

Зарубежные лидеры поздравляют Президента Беларуси и белорусский народ с Днем Независимости

3 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

3 июля 2026
Читать новость
Общество

Награда — за журналистское мастерство и многолетнее взаимодействие с органами внутренних дел

3 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем