Темы

Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве

Вызначаны лепшыя майстры разьбы па дрэве

Вынікі II Рэспубліканскага конкурсу-плэнэру майстроў разьбы па дрэве “Пераўвасабленне дрэва” падвялі ў мінулую пятніцу на базе адпачынку “Вербкі” ААТ “ФанДОК”. Конкурс ладзіўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Бабруйскага гарвыканкама. У яго мэтах —развіццё традыцый, прыцягненне ўвагі да дрэваапрацоўчай галіны, выяўленне і падтрымка таленавітых майстроў.

На працягу тыдня, з 5 да 12 ліпеня, канкурсанты — прадстаўнікі лясной і дрэваапрацоўчай галіны, у тым ліку вядучых беларускіх прадпрыемстваў і лясгасаў, прафесіяналы і навічкі пераўвасаблялі дрэва ў казачных персанажаў. Як вынік —  у “Вербках” у пятніцу не было ніводнага наведвальніка, хто б не застаўся абыякавым да сюжэтных манументальных скульптур з дрэва, кожная з якіх здавалася сапраўдным шэдэўрам.

Між тым, як і ў любым іншым конкурсе, не абыйшлося без пераможцаў.  1- е месца журы прысудзіла майстру Уладзіміру Калінкіну з Бабруйска. 2-е месца раздзялілі Мікалай Ярац і Мікалай Саўко. На трэцім — Аляксей Градуленка, Сяргей Малкоў і Аляксандр Аленін.

Самі ж канкурсанты адзначаюць, што галоўным падарункам для іх стала магчымасць аддацца любімай справе на ўлонні цудоўнай прыроды Прыбярэзінскага краю і дзякуюць за гэта арганізатарам. 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем