Темы

У раёне прайшлі “Зажынкі”

У раёне прайшлі “Зажынкі”

Традыцыя святкаваць “Зажынкі”, якімі беларусы спрадвеку пачыналі ўборку хлябоў, каб падкрэсліць значнасць падзеі, атрымаць божае і прыроды блаславенне, на Бабруйшчыне працягваецца.

Сёлетняе мерапрыемства прайшло ўчора на базе філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, куды сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі, галоўныя аграномы і лепшыя камбайнеры сельгасарганізацый.

Са шчырымі, цёплымі пажаданнямі плённай працы, добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я і багатага хлебнага караваю да сельгасвытворцаў і непасрэдна хлебаробаў звярнуліся старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Крычко, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Бязручкін. Добрага ўраджаю і бязвоблачнага неба пажадаў калегам дырэктар “Харчавіку-Агра” Міхаіл Стрыжэўскі,  божай дапамогі і блаславення ў святой справе — настаяцель Свята-Троіцкага прыходу іерэй Аляксей.

Права пачаць жніво — абмалаціць першае калоссе, было даручана лепшым механізатарам філіяла “Харчавік-Агра”: Уладзіміру Юшкевічу і Ігару Гацко, Юрыю Макавееву і Уладзіміру Макавееву, Віктару Крычко і Яўгену Галавацкаму.

(Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары “раёнкі”).

Тэкст і фота Алены Карпенкі.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем