Темы

У “Гіганце” — найлепшы ў раёне ўраджай рапсу

У “Гіганце” — найлепшы  ў раёне ўраджай рапсу

Уборка азімага рапсу ў СВК “Гігант” на ўчарашні дзень была амаль што завершана. Намалот на раніцу складаў 1080 тон масланасення ў бункернай вазе. Пры тым што ўраджайнасць земляробы гас­падаркі атрымалі найвышэйшую ў раёне — 30 цэнтнераў з гектара (у сярэднім па раёне — 15 ц/га), сёлетнімі вынікамі выро­шчвання культуры тут не сказаць каб былі задаволены.

— Разлічвалі на большае, — дзеліцца галоўны аграном вытворчага кааператыву Уладзімір Аляксандравіч Залужны. — Ураджайнасць, блізкая да 40 цэнтнераў з гектара, напэўна б, нас задаволіла, тым болей што мы ўсё для гэтага зрабілі: выканалі асноўныя тэхналагічныя аперацыі па вырошчванні культуры. Але з надвор’ем не паспрачаешся. Запозненыя дажджы — іх бы на тыдзень-два раней — справу сваю зрабілі.

Што да арганізацыі ўборкі алейнай культуры, то яна, як заўжды ў “Гіганце” — на найвышэйшым узроўні. На рапсавай ніве працавала высокавытворчая тэхніка, камбайнавыя экіпажы ўзначальвалі адданыя хлебаробчай справе механізатары: Алег Уладзіміравіч Вяроўкін, Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч, Уладзімір Уладзіміравіч Зуб.

Уладзімір Зуб

Камбайн CLAAS з прыстаўкай для ўборкі рапсу пад кіраўніцтвам Уладзіміра Уладзіміравіча мы якраз і засталі ўчора на полі паблізу аг. Іванаўка. Там жа ўборкай культуры займалася яшчэ адна такая тэхніка. Раз за разам да камбайнаў пад’язджалі МАЗы пад упраўленнем вопытных вадзіцеляў Анатоля Міхайлавіча Семенчукова, Аляксандра Іванавіча Цэда, Мікалая Антонавіча Хурсана, Аляксандра Уладзіміравіча Дайнекі, у чыю задачу ўваходзіла перавозка сабранага ўраджаю ў зернесховішча. Там, як нам паведамілі, насенне будзе праверана і ачышчана для далейшага продажу. Частку ўра­джаю плануюць перапрацаваць ва ўмовах гаспадаркі на масла. Рапсавы жмых, як каштоўны корм з высокаякасным раслінным бялком, выкарыстаць у жывёлагадоўлі.

Вяртаючыся да працаўнікоў “Гіганта”, заўважу, што іх імёны — добра вядомыя пастаянным чытачам “раёнкі”. І ўсё ж лічым сваім абавязкам пра нялёгкія працоўныя будні-подзвігі гэтых людзей расказваць яшчэ і яшчэ. Асабліва цяпер — у гарачую ва ўсіх сэнсах пару, калі адна значная сельскагаспадарчая кампанія змяняе другую, і магчы­масць, каб перадыхнуць, у земляробаў наўпроч адсутнічае. Болей таго, упэўнены, што зусім хутка мы зноўку вернемся ў “Гігант” — сёння-заўтра хлебаробы гаспадаркі разам з усім калектывам уключацца ва ўборку хлябоў, і іх працоўнымі дасягненнямі будзе ганарыцца ўвесь раён.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем