Прайшоў дзень інфармавання

Дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у раёне ў чацвер на гэтым тыдні.

Падчас яго інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з вяскоўцамі па месцы жыхарства, з працоўнымі калектывамі арганізацый і данеслі да грамадзян актуальную на гэтую пару інфармацыю, адказалі на хвалюючыя людзей пытанні.  

Асноўнай тэмай размовы з насельніцтвам сталі вынікі II Еўрапейскіх гульняў. Шмат увагі было ўдзелена тэме супрацьдзеяння карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях. Не абыйшлі актуальную для сельскіх  жыхароў тэму прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, актуальную на гэтую пару — прафілактыкі кішэчных інфекцый у летні перыяд, некаторыя іншыя.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.
На фота: інфармацыйна-прапагандысцкая група №2 — у адміністрацыйнай пабудове ААТ “Неўскі-Агра”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.