Падзяка за супрацоўніцтва
Начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Уладзіміраўна Баркоўская ўручыла Удзячнасць дырэктару філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” Міхаілу Мікалаевічу Стрыжэўскаму.
У яго асобе выказала прызнанне ўсяму калектыву сельгасарганізацыі за актыўны ўдзел у летняй аздараўленчай кампаніі дзяцей і падлеткаў — арганізацыю працы і адпачынку школьнікаў. Пажадала работнікам гаспадаркі плённай працы і выказала спадзяванне на далейшае ўзаемасупрацоўніцтва на ніве працоўнага выхавання падрастаючага пакалення.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.