Темы

Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць

Падатковыя работнікі сабраліся на ўрачыстасць

У сераду работнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскаму раёну і яе структурных падраздзяленняў сабраліся ў актавай зале райвыканкама на ўрачысты сход з нагоды прафесійнага свята. Удзел у мерапрыемстве прыняла намеснік начальніка Магілёўскай абласной інспекцыі Наталля Міхайлаўна Шлогава.

Віншуючы калег са святам, кіраўнік Бабруйскай раённай інспекцыі Сяргей Шупенько заакцэнтаваў увагу калектыву на выніках работы за студзень-май сёлетняга года — у цэлым па інспекцыі лічба сабраных падаткаў, у параўнанні з папярэднім годам, прыкметна вырасла, і на фактарах, што гэтаму пасадзейнічалі, а таксама на значнасці ролі падатковых інспектараў у забеспячэнні стабільнага развіцця краіны.

Сяргей Шупенько

Шэрагу работнікаў ён уручыў Ганаровыя граматы за добрасумленную працу. Узнагарод удастоіліся галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела камеральных праверак Ірына Уладзіміраўна Дзёмкіна, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Кіраўскаму раёну Аксана Ігараўна Малічэнка, галоўны юрысконсульт інспекцыі Таццяна Анатольеўна Нікіпарэц і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення кантрольнай работы Іна Юр’еўна Даніленка.

Госця ўрачыстасці Наталля Шлогава спынілася на зменах у падатковым заканадаўстве, якія станоўча паўплывалі на ўзаемадзеянне паміж падатковымі органамі і падаткаплацельшчыкамі і на развіццё бізнесу ў цэлым, падзякавала работнікам за плённую працу і таксама ўручыла ўзнагароды. Удзячнасцяў начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ўдастоены галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі па Бабруйскаму раёну Людміла Васільеўна Млынарская і вядучы рэферэнт аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Глускаму раёну Інга Анатольеўна Камінская.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
(На фотаздымку да матэрыялу — Таццяна Анатольеўна Нікіпарэц).

Последние новости

Общество

К каждой ситуации — индивидуальный подход

1 июля 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня Независимости Президент Беларуси помиловал 32 осужденных

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Предприятия «Белгоспищепрома» презентовали сладости в фирменном стиле «Славянского базара»

1 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Экономика

Национальный сервис мгновенных QR-платежей «КРОК» запускается в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Что изменится для белорусов с 1 июля. Самые важные нововведения

1 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем