Темы

У гарачую пару — гарачыя справы

У гарачую пару — гарачыя справы

Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” уключылася ў нарыхтоўку травянога корму

Работы тут вядуцца не першы дзень, таму на раніцу паня­дзелка (менавіта тады мы наведалі гаспадарку) ужо меўся і вынік — падрыхтаваная да закрыцця сянажная траншэя на малочна-таварнай ферме Хімы, а таксама распачатая да закладкі там жа другая.

— Трамбоўка зялёнай масы не спыняецца і ноччу, — адзначыла аграном Таццяна Падшывалава. — стараемся дзейнічаць па плану, не парушаць тэхналогій.

Аляксандра Кісялёва на трактары “МТЗ-3022” у начную змену змяняе Віталь Падшывалаў на “МТЗ-3522”. Падбуртоўвае травяную масу Валерый Падшывалаў на “Амкадоры-342”. Пасля таго як на Хімах неабходныя аб’ёмы корму будуць занатаваны, уся гэтая тэхніка перамесціцца на МТФ Слабада, дзе свайго часу чакаюць падрыхтаваныя сянажныя траншэі.
Там жа, на МТФ Хімы, прыкмецілі і рулоны сена.
— Яно таксама ўжо сёлетняе, — пацвердзіла субяседніца, — звозяць з урочышча Стоўпіцкае.
Нарыхтоўку сянажнай масы ажыццяўляў Іван Макееў на новенькім (працуе другі сезон) корманарыхтоўчым комплексе “Палессе” (КВК-800), за перавозкай травы засталі Івана Еўстратчыка на МАЗе. Іх тэхніка якраз мяняла месца дыслакацыі — перамяшчалася з сенажаці ля вёскі Цярэшкава на поле паблізу населенага пункта Вялічкава. Настрой, па словах нарыхтоўшчыкаў корму, у іх выдатны — абы б тэхніка не падвяла.
Усяго ў гэтае лета аграрыям Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” неабходна пакласці 6 тысяч тон сенажу і 650 тон сена, ды пры тым — якасных.
— Людзі разумеюць важнасць пастаўленай задачы, — заўважыў галоўны аграном Андрэй Чорны, — таму нараканняў на іх работу няма.

Аляксандр Кісялёў

Валерый Падшывалаў

“Корманарыхтоўка — асноўная задача на гэтую пару, — падкрэсліла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Жана Жукоўская. — па тэрмінах правядзення кампанія апераджае папярэдні год”.
На гэты час, як яна адзначыла, у цэлым па раёне скошана болей за 30 працэнтаў ад запланаваных плошчаў, болей за палову ад скошанага — звезена з сенажацяў. Нарыхтавана 15 тысяч тон сенажу пры плане 97 тысяч тон і каля 400 тон сена пры плане 8700. Сена, па словах Жаны Жукоўскай, няшмат, таму што з траў першага ўкосу ў гаспадарках імкнуцца закласці як мага болей сенажу. Маецца ўжо таксама і адна тысяча тон сіласу (філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”).
Шэраг сельгасарганізацый: СВК “Гігант”, ААТ “Стасеўка”, “Аграмашсервіс”, “Саўгас Кісялевічы” і “Неўскі-Агра”, рыхтуюць корм у тым ліку ў полімерную абалонку, што значна павялічвае (пры ўмове тэхналагічнасці працэсу) яго якасныя характарыстыкі.
Гаворачы пра ўраджайнасць сенакосаў і пашы, Жана Жукоўская адзначае, што ў гаспадарках, дзе клапоцяцца пра іх паляпшэнне — своечасова перазалужваюць і падсейваюць, трава ў гэтым годзе нядрэнная (СВК “Гігант”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, апошнім часам — “Агракамбінат КХП”). Той жа ААТ “Аграмашсервіс”, па яе словах, сёлета набыў у “Гіганце” насенне мнагалетнікаў, заклаў уласныя насенныя ўчасткі з тым, каб у наступным годзе правесці перазалужванне.
Працягваюцца ў раёне і работы па доглядзе пасеваў: хімпраполка, фунгіцыдная апрацоўка азімага рапсу, яравой збажыны, кукурузы.

Іван Макееў

Іван Еўстратчык

Вядома, што зладжанасць любой сельскагаспадарчай кампаніі нашмат залежыць ад наяўнасці неабходнай тэхнікі. У нашым раёне, як паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, тэхнікі, каб своечасова — да 15 чэрвеня, завяршыць касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку з іх сенажу і сена, дастаткова. Гэта і 30 кормаўборачных камбайнаў, 41 трактарная касілка, 26 грабель, 31 прэс-­падборшчык для сена і саломы, 5 камбінаваных прэс-падборшчыкаў, з якіх два набылі непасрэдна да сёлетняй корманарыхтоўкі (ААТ “Неўскі-Агра” і філіял “Харчавік-Агра”). Такія ж прэсы, здольныя адразу падбіраць, здрабняць траву, абмотваць у сетку і заварочваць у стрэч-плёнку, маюцца ў СВК “Гігант”, ААТ “Аграмашсервіс” і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. У гаспадарках, дзе іх няма (ААТ “Стасеўка”, “Саўгас Кісялевічы”), ёсць абмотчыкі рулонаў. На невялікія аб’ёмы, як было адзначана, і гэтай тэхнікі дастаткова, каб своечасова справіцца з задачай — нарыхтаваць корм па прагрэсіўных тэхналогіях.


Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко рассказал о непубличной части Концепции национальной безопасности

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024