Темы

Кіпіць работа на сенажацях «Неўскага-Агра»

Кіпіць работа на сенажацях «Неўскага-Агра»

Рупяцца на сенажацях працаўнікі ААТ “Неўскі-Агра” — нарыхтоўка грубага корму з траў першага ўкосу вядзецца ў гаспадарцы шырокім фронтам. Па стану на ўчарашнюю раніцу мелася 954 тоны сена (63% ад патрэбы) і 6 тысяч тон з 15-ці неабходных — сенажу, у тым ліку 1500 тон (утрая болей за планавыя аб’ёмы) — у палімернай упакоўцы.

— Травы сёлета ўдаліся нядрэнныя, сакавітыя, цяпер галоўная наша задача — усе іх скасіць і звесці да месца прызначэння, — разважае галоўны аграном Аляксандр Іванавіч Мельнік, пакуль ягоны ўсюдыпраходны легкавік шпарка імчыць нас на сенажаць непадалёк ад вёскі Навікі, дзе ў панядзелак вялася нарыхтоўка сянажнай масы. — Усе, хто заняты на корманарыхтоўцы, — сумленныя, адданыя сваёй справе і зямлі, умеюць і гатовы працаваць. Галоўнае — паважліва да людзей адносіцца: раніцай з прыемнасцю сустракаць, вечарам з падзякай праводзіць.

У складзе дружнай каманды механізаванага атрада, які рупіцца на нарыхтоўцы сенажу, тры касілкі, з якіх 2 самаходныя КГ-6 з КПР-9 пад кіраўніцтвам Юрыя Уладзіміравіча Канаплёва і Генадзя Сцяпанавіча Карабанава, а таксама прычапная — з трактарам МТЗ-80, якім кіруе Сяргей Рыгоравіч Стэльмак.

На падборцы і здрабненні травы заняты Аркадзь Аляксандравіч Алісеенка і Леанід Пятровіч Шкрадзюк на “Джон-Дзіры”. Дапамогу аказвае Іван Уладзіміравіч Макееў на КВК-800 з ААТ “Аграмашсервіс” (пра яго неаднойчы пісалі). Перавозку зялёнай масы ажыццяўляюць шэсць адзінак тэхнікі: МАЗы і трактары з прычэпамі. Два трактары задзейнічаны на трамбоўцы траншэі — Аляксандр Спірыдонавіч Кушавараў на “Амкадоры-342” і Сяргей Васільевіч Чараухін на МТЗ-3022.

Сена ў дзень нашага наведвання нарыхтоўвалі паблізу аг. Кавалі і малочна-таварнай фермы населенага пункта. Яго прэсаванне — у абавязку Пятра Ягоравіча Максімава (на трактары МТЗ-1025 з прычапным прэсам ПРФ-180 бабруйскай вытворчасці) і Івана Аляксеевіча Дзешкаўца, які запраўляе “Атлесам” з прэсам “Кронэ”, набытым Бабруйскім мясакамбінатам. Зрэшты, Іван Дзешкавец на гэтай тэхніцы займаецца таксама і нарыхтоўкай сянажнай масы ў палімерную ўпакоўку.

Нягледзячы на спякоту, якая, здаецца, укаранілася надоўга, настрой у земляробаў “Неўскага-Агра” працоўны. Па-першае, людзі імкнуцца зарабіць грошай цяпер. Па-другое, выразна ўсведамляюць, што ад занатаванага ўлетку корму будзе залежаць іх заробак на працягу года. Дый у рэшце рэшт — хіба можа адказны па прыродзе чалавек, ды пры тым селянін-гаспадар абыякава ставіцца да таго, у што ўклаў свае намаганні і душу і чым аддзячыла за нялёгкую працу зямля-карміцелька!

Сціплыя, адкрытыя, працалюбівыя, няхай і не па-святочнаму прыбраныя, але ад гэтага не меней прыгожыя: з-за любові да зямлі, адказнасці, моцы духу, упартасці ў дасягненні пастаўленай мэты —
героі корманарыхтоўчай кампаніі ААТ “Неўскі-Агра”:

У цэлым па раёну, як паведамілі ў райсельгасхарчы, касьба траў першага ўкосу набліжаецца да завяршэння, вядзецца ўборка скошанага. Па стану на раніцу ўчарашняга дня з плану ў 8 700 тон сена нарыхтавана 3 400. Сенажу пры плане 97 000 тон нарыхтавана больш за 40 000. У палімерную плёнку з плану ў 7 800 тон нарыхтавана каля 5 000 тон сянажнай масы, з якіх 1500 тон — у ААТ “Неўскі-Агра”, 1228 — у СВК “Гігант”, 1100 тон — у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024