Темы

Галоўнае — здароўе і жыццё чалавека

Галоўнае — здароўе і жыццё чалавека

Бяспека працы і прафілактыка вытворчага траўматызму, пытанні пажарнай, электрабяс­пекі, а таксама заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна падчас выканання работ па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і захаванні грубага корму — усе гэтыя пытанні разглядаліся падчас семінара-вучобы, які прайшоў у райвыканкаме на мінулым тыдні.

Мерапрыемства арганізавалі ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама сумесна з Бабруйскім між­раённым аддзелам абласнога ўпраўлення Дэпартамента інспекцыі працы, Між­раённым аддзяленнем дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду, занальным цэнт­рам гігіены і эпідэміялогіі. “Жыццё — самае галоўнае, што ёсць у кожнага чалавека, — заўважыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. — Таму вельмі важна, каб, заступіўшы на працоўнае месца здаровым, чалавек у такім жа стане пакінуў яго пасля рабочай змены”.

Між тым колькасць ня­шчасных выпадкаў на вытворчасці, як было адзначана, у краіне год ад году не змяншаецца. Што патрабуе не столькі ўдасканалення метадаў работы ў дадзеным накірунку, як больш сумленнага, сістэмнага падыходу да сваіх абавязкаў адказных за ахову працы спецыялістаў і кіраўнікоў сельгас­арганізацый.

У гэтай сувязі намеснік начальніка між­раённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Балакер яшчэ раз нагадала патрабаванні аховы працы падчас корманарыхтоўкі, заакцэнтавала ўвагу на найбольш частых парушэннях, выяўленых падчас работы мабільных груп.

Мікалай Сцяпанаў, інспектар гаррайаддзела па НС, дэтальна разгле­дзеў пытанні пажарнай бяспекі падчас корманарыхтоўкі і захаванні грубага корму, у час эксплуатацыі малочна-таварных комплексаў і ферм.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Сяргей Бусел давёў да ўдзельнікаў семінара нормы і правілы па ахове працы на вытворчасці і пасляўборачнай апрацоўцы прадукцыі раслінаводства. Загадчыца аддзялення гігіены працы БЗЦГіЭ Юліяна Гаравікова — пра адпаведныя санітарныя нормы і правілы.

Такім чынам, вучобу кіраўнікі і спецыялісты прайшлі, цяпер галоўнае — атрыманымі ведамі кіравацца. Ну а ацэнку за іх засваенне паставіць, як вядома, само жыццё. Хочацца спадзявацца — станоўчую.

Фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем