Темы

Дакрануўшыся сэрцам да гісторыі свайго краю

Дакрануўшыся сэрцам да гісторыі свайго краю

Для дзяцей і дарослых Хімоўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» была арганізавана экскурсія ў адзін з самых старажытных і багатых на культурную спадчыну гарадоў — Нясвіж.

Чаму менавіта ён? Каб падзівіцца на сярэднявечны замак, прагуляцца па княжацкім парку, сваімі вачамі пабачыць экспанаты ўнікальнай калекцыі Радзівілаў, дакрануцца сэрцам і душою да гісторыі сваёй Радзімы. Распачалі сваю ванд­роўку са знаёмства з гісторыяй гарадской ратушы і Слуцкай брамы. А, набліжаючыся да самай галоўнай славутасці горада, з цікаўнасцю слухалі апавяданне экскурсавода, рабілі фота­здымкі, чухалі бронзавую грыву льва, які на працягу многіх стагоддзяў быў адлюстраваны на малюнку гербавай пячаткі самых багатых людзей сярэднявечча — Радзівілаў.

Пышнасць і багацце княжацкага замка, яго ўмацаванні і вялікі ландшафтна-пейзажны парк, рэльефныя дэкарацыі і скульптурныя застаўкі, багатая ляпніна высокага франтона з гербам, інтэр’еры пакояў — усё гэта здзіўляе сваёй непаўторнай прыгажосцю і раскошай.

Бясконца доўга можна пералічваць свае ўражанні і думкі. Толькі вось, на жаль, падзеі тых часоў сярэднявечча нам ніколі не ўбачыць. Але іх можна пабудаваць у сваім уяўленні, дакрануўшыся сэрцам да гісторыі свайго краю.

Юлія Ганчарова-Аўрамчык, настаўнік пачатковых класаў.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем