Темы

Жыццё пражыў хоць і кароткае, але высакароднае

Жыццё пражыў хоць  і кароткае, але высакароднае

17 красавіка споўнілася 90 год з дня нараджэння Аляксандра Аляксанд­равіча Сакуна, старшыні калгаса “Гігант” (цяпер СВК “Гігант”) з 1968 па 1978 гады. Чалавека, які шмат зрабіў для развіцця гаспадаркі і раёна, але якому лёс не даў шанцаў давесці распачатыя справы да канца.

Карані Аляксандра Аляксандравіча — на Бабруйшчыне. Ён нарадзіўся ў в. Іванаўка (аг. Іванаўка) ў сям’і сялян Аляксандра Панфілавіча і Еўдакіі Іларыёнаўны. Пасля заканчэння ў пасляваенны час 7-мі класаў школы паступіў у Чырвонабярэжскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які ў 1950 годзе пас­пяхова скончыў, атрымаўшы спецыяльнасць малодшага агранома- палявода.

Пасля была служба ў арміі. Падчас яе, у адпаведнасці з пастановай ЦК КПСС аб накірунку ў калгасы і саўгасы вайскоўцаў з сельскагаспадарчай адукацыяй, Аляксандр Сакун у званні старшага лейтэнанта з арміі быў звольнены і накіраваны на работу ў калгас “Гігант” Бабруйскага раёна. Было гэта ў 1953 годзе. Пазней герой аповеду часта гаварыў жонцы Марыі: “Каб не рашэнне партыі, мы б ніколі з табой не сустрэліся”.

У “Гіганце” Аляксандр Сакун пачаў працоўную дзейнасць аграномам. Адказны і прынцыповы па характары, ён аддаваўся рабоце спаўна. У прафесіі імкнуўся дасягнуць вышынь — спа­знаць болей, чым набытыя ў тэхнікуме веды, атрымаць максімальна магчымых ураджаеў, і яму гэта ўдавалася. І тады, калі быў аграномам, і пазней, калі ўзначаліў калгас. Праз тры гады пасля прыезду ў “Гігант” Аляксандр Сакун ажаніўся. Яго абранніцай стала мясцовая дзяўчына, палявод паляводчай брыгады вёcцы Вялікія Бортнікі Марыя Аляксееўна Дзеркач. Праз год у сям’і нарадзіўся першынец Мікалай, праз пяць год — сын Аляксандр.

Падыходзячы да ўсяго грунтоўна, дбаючы пра дабрабыт сям’і, Аляксандр Аляксандравіч у 1959 годзе пабудаваў ўласны дом, пасадзіў яблынева-грушавы сад (зрэшты, частка дрэўцаў, па словах яго сына Мікалая Аляксандравіча Сакуна, дагэтуль штогод дае добры ўраджай). Такім чынам, да трыццацігадовага ўзросту герой аповеду паспеў многае. Займеў сына, пабудаваў дом, пасадзіў дрэва, выдатным спецыяліс­там зарэкамендаваў сябе на рабоце, здабыў пашану калектыву, давер кіраўніцтва не толькі раённага, але і абласнога маштабаў.

Як чалавеку высокіх маральных прынцыпаў і арганізатарскіх здольнасцяў Аляксандру Сакуну было даверана ўзначаліць калгасную партыйную арганізацыю. На працягу чатырох год — з 1964 па 1968 — ён працаваў намеснікам старшыні калгаса “Гігант”. У гэты перыяд атрымаў свой першы ордэн — “Знак пашаны”. І ўжо цэлага шэрагу высокіх дзяржаўных узнагарод за паспяховую працу Аляксандр Аляксандравіч Сакун удастоіўся ў бытнасць старшынёй “Гіганта” (на гэтую пасаду быў абраны ў 1968 годзе, пасля заканчэння курсаў кіруючых кадраў саўгасаў і калгасаў, агульным сходам калгаснікаў). Гэта і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), і ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), другі ордэн Працоўнага Чыр­вонага Сцяга (1976). У 1970 годзе за асабісты ўклад у поспехі гаспадаркі быў адзначаны юбілейным медалём “За доблесную працу”, у 1972 і 1974 гадах — сярэбранымі медалямі ВДНГ “За дасягненне поспехаў у развіцці народнай гаспадаркі СССР”.

Пры Аляксандры Аляксандравічы перадавую гаспадарку неаднойчы наведвалі 1-шы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў, лётчык-касманаўт Аляксей Ляонаў. Падчас яго кіраўніцтва сталі будаваць жыллё для калгаснікаў, узвялі Дом быта, зернесховішча, якое дзейнічае і да гэтага часу, адміністратыўную пабудову калгаса, Дом механізатараў. У 1973 годзе гаспадарка была ўзнагароджана Ганаровым Чырвоным Сцягам ЦК КПСС, Савета міністраў СССР. “Гігант” быў прызнаны гаспадаркай высокай культуры земляробства.

Аляксандр Сакун паважаў людзей, цаніў кадры, не стамляўся вучыць моладзь. Пра гэта згадваюць літаральна ўсе, каму давялося працаваць з ім. Сярод апошніх — і жыхар Вялікіх Бортнікаў, колішні начальнік вытворчага ўчастка №1, цяпер пенсіянер Пётр Печань.

— Пры Сакуне я пачынаў свой працоўны стаж, — дзеліцца ўспамінамі Пётр Аркадзьевіч. — Выдатны быў чалавек… Выдатны як чалавек і як кіраўнік. Да людзей ставіўся з павагай, умеў размаўляць з моладдзю, умеў выслухаць, падказаць, падтрымаць. І моцны гаспадарнік — пра калгаснае дбаў, як пра сваё.

Ды толькі вось невылечная хвароба не дала яму працягнуць абраную справу, пабачыць унукаў, парадавацца за дзяцей — насыціцца жыццём. 7 кастрычніка 1978 года Аляксандра Аляксандравіча Сакуна не стала. Яму было ўсяго 49 год. Праводзілі ў апошні шлях заслужанага старшыню калгаса ўсім раёнам: сабраліся ўсе калгаснікі, прыехалі сябры, калегі, раённае кіраўніцтва.

… Жонка Марыя Аляксееўна не раз згадвала дрэнную, як ёй тады сказалі, прыкмету, якая здарылася з маладымі яшчэ на вяселлі. Калі пасля рэгістрацыі шлюбу яны з мужам ехалі да ягоных бацькоў у Іванаўку, жарабец напаўдарогі раптам распрэгся. А пазней ёй прысніўся і нядобры сон…

Ці сапраўды гэта былі знакі, ці так ужо склаўся лёс, а можа на трагічны вынік паўплываў занадта адказны падыход героя аповеду да ўскладзеных на яго абавязкаў — ніхто не разгадае. Відавочным з’яўляецца толькі тое, што славу пра сябе гэты чалавек пакінуў добрую — у людзей, якія разам з ім працавалі, у калег, суседзяў, родных, у памяці нашчадкаў. Жыццё пражыў Аляксандр Аляксандравіч Сакун хоць і кароткае, але годнае і высакароднае.

Алена КАРПЕНКА. Фота з сямейнага архіву.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024