Темы

Яўген і Вікторыя Бярозкіны: “Узаемадавер і ўзаемападтрымка — асноўныя складнікі шчаслівага сямейнага жыцця”

Яўген і Вікторыя Бярозкіны: “Узаемадавер і ўзаемападтрымка — асноўныя складнікі  шчаслівага сямейнага жыцця”

У нашым раёне шмат сямей, у тым ліку шматдзетных, дзе такія каштоўнасці, як узаемапаразуменне, узаемапавага, узаемадапамога і ўзаемападтрымка — у прыярытэце. Яны і толькі яны вызначаюць жыццёвы арыенцір людзей, якія аднойчы вырашылі аб’яднацца, каб далей крочыць разам. Напярэдадні знакавай даты мы пабывалі ў адной з такіх сямей, і сёння з задавальненнем дзелімся атрыманымі ўражаннямі.

Яўген і Вікторыя Бярозкіны родам з Цялушы, аднак пастаянным месцам жыхарства абралі в. Слабодка — цэнтр аднайменнага сельсавета. Разлік, па словах маці сямейства, быў просты — бліжэй да гарадскіх даброт, але ў сельскай мясцовасці, з намерам мець уласны дом і трымаць гаспадарку. Тым болей, што і кошт жылля на сяле таннейшы, чым адпаведнае ў гора­дзе.

Яна, Паліна і маленькая Саша.

Дом і месца, якія б сям’ю задаволілі па ўсіх, як кажуць, параметрах, знайшліся ў Слабодцы. І хоць ператварыць набытую будыніну ў сямейнае гняздо аказалася няхутка і няпроста, маладыя і амбіцыйныя Бярозкіны ўпэўнена да гэтага імкнуцца, і ім ёсць чым здзівіць першапраходцаў у дадзенай справе. Тым болей што і сям’я іх з часу набыцця ўласнага дома значна падрасла — у старэйшай Яніны з’явіліся сястрычкі Паліна і Аляксандра. Яніна — выпускніца, на парозе выбару будучай прафесіі. Паліна вучыцца ў 5 класе Каменскай сярэдняй школы, а жвавая малёха-Сашка пакуль пры матулі — дорыць нам шырокую ўсмешку і раз за разам імкнецца ўхапіцца за дыктафон. Дзяўчынцы ўсяго 9 месяцаў, і матуліна ўсмешка ды дотык лагодных знаёмых рук для яе — найбольшае задавальненне.

Тая акалічнасць, што паміж старэйшымі дзеткамі і наймалодшай — значная розніца, прыўносіць у бясконцыя клопаты гаспадыні дома ўсё ж нейкую сістэму. Пакуль Яніна і Паліна ў школе, Вікторыя паспявае, як кажа, вельмі шмат — згатаваць абед, даглядзець агарод і гаспадарку, ды яшчэ і заняцца любімай швейнай справай. Зрэшты, у арсенале сям’і швейная і вязальная машыны. У будучым Вікторыя разлічвае размяс­ціць іх на другім паверсе дома, зрабіць там своеасаблівую майстэрню.

У гаспадарцы куры-нясушкі і качкі, у хуткім часе чакаюць гусянятак. У агародзе бульба, садавіна, цяпліца для расады і агародніны. За парадкам у двары сочыць вялізарны сабака. Усё патрабуе, вядома ж, увагі і часу, але для маладой жанчыны гэта толькі ў задавальненне. І хоць бацька сямейства Яўген на час нашага наведвання быў на працы (займаецца будаўнічымі работамі), прысутнасць яго гаспадарчай рукі ў двары і доме адчуваецца ва ўсім.

— Муж не толькі выдатны гаспадар, — дзеліцца Вікторыя, — але надзвычай адказны бацька. З дзецьмі размаўляе спакойна, але цвёрда, абавязкова тлумачыць, чаму той ці іншы ўчынак непрыгожы і яго нельга паўтараць.

На запытанне, што галоўнае, на думку Вікторыі, каб у сям’і панавала шчасце, яна ўпэўнена адказвае, што гэта ўзаемадавер і ўзаемападтрымка паміж мужам і жонкай і здароўе членаў сям’і.

Менавіта гэтага мая суразмоўца пажадала напярэдадні 15 мая і ўсім сем’ям. Пры гэтым не забылася падзяка­ваць дзяржаве, а таксама бацькам сваім і мужа — за падтрымку. Болей за 500 рублёў дапамогі ў месяц, што атрымлівае сям’я Бярозкіных на дзіця да трох год і на дваіх старэйшых — немалая матэрыяльная падтрымка. Плюс да гэтага — ільготы ў сістэме адукацыі: двухразовае бясплатнае харчаванне школьнікаў, зніжка на падручнікі, дапамога на пад­рыхтоўку да школы…

Пры гэтым Вікторыя упэўнена, што асноўны клопат пра дзяцей — усё ж на бацьках. Самі ж Бярозкіны прадпрымаюць усё магчымае, каб тым, каму яны далі жыццё, жылося ўтульна і шчасліва, а іх светлы дом стаў сапраўдным сямейным гняздом для не аднаго пакалення нашчадкаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота з сямейнага архіву.

На фота ўверсе: Яўген і Вікторыя са старэйшай дачкой Янай.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем