Узнагарода ад “Залатой пчолкі”
Дыпломам лаўрэата 3-й ступені Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” ўзнагароджаны харэаграфічны ансамбль “Кола” раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”, кіраўніком якога з’яўляецца Аляксей Лукашэвіч, балетмайстрам — Ксенія Райская.
Конкурс праводзіўся сярод старшай узроставай катэгорыі (16-18 год) у намінацыі “Калектывы. Сучасны танец”.
Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю.